Шуша
места ў Азэрбайджане From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шу́ша (па-азэрбайджанску: Şuşa ) / Шушы (па-армянску: Շուշի) — горад у Нагорным Карабаху, цэнтар Шушанскага раёну Азэрбайджану. Разьмешчаны ў перадгор’ях Карабаскага сьцягу, на вышыні 1400—1600 м над узроўнем мора, на аўтадарозе Сьцепанакерт — Гарыс, за 11 км на поўдзень ад Сьцепанакерту.
Горад заснаваны ў XVIII стагодзьдзі[1][2][3] на месцы сярэднявечнай армянскай крэпасьці і аднаго з галоўных армянскіх местаў Закаўказьзя[4][5][6][7]. Да 1822 року ўваходзіў у склад Карабаскага ханства, пасьля чаго быў заваяваны Расеяй[8]. У 1823 року тут пражывалі пераважна азэрбайджанцы і армяне[9], прычым колькасьць апошніх стала ўзрастала ўсутыч да разаніны армянскага насельніцтва азэрбайджанскімі войскамі ў 1920 року.
У выніку бітвы Нагорна-Карабаскай вайны ў 1992 року места было заваяванае армянскім войскам, азэрбайджанскае насельніцтва было выразанае[10]. Да 2020 року Шуша знаходзілася пад кантролем самаабвешчанай Рэспублікі Арцаху. 8 лістапада 2020 захопленая Азэрбайджанам[11][12].
Шуша лічыцца калыскай азэрбайджанскай музыкі і паэзіі і адным з цэнтраў азэрбайджанскай культуры[13][14]. Таксама тут разьмешчаныя важныя рэлігійныя славутасьці армянаў: Сабор Хрыста Збавіцеля, царква Яна Хрысьціцеля (Шуша), жаночы манастыр ды іншыя цэрквы.
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Рубэн Аванесаў, савецкі мовазнавец
- Сьцяпан Агаджанян, савецкі мастак
- Аракел Бабаханян, армянскі гісторык, пісьменьнік, публіцыст
- Мірза Джэвашыр, азэрбайджанскі гісторык
- Армен Тахтаджан, армянскі біёляг-эвалюцыяніст
- Юсіф Чэменземінлі, азэрбайджанскі пісьменьнік
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads