Шчыты-Навадворы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчыты-Навадворы (па-польску: Szczyty-Nowodwory, дадтковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Шчыты-Новодворы, па-падляску: Ščyty-Novodvory[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усекнавеньня Галавы Яна Хысьціцеля ў Шчытах-Дзенцялове).
Гісторыя
Гісторыя Шчытоў-Навадвораў цесна зьвязаная з суседнімі Шчытамі-Дзенцяловам. Калі ў 1796 годзе маёнтак пераняў Антон Вавёрскі, пабудаваў новы двор і заснаваў новую вёску Шчыты-Навадворы (разьмешчаную ў 0,5 км ад старых Шчытоў). У міжваенны пэрыяд Шчыты-Навадворы прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут (разам з Шчытамі-Дзенцяловам) 323 жыхары (23 каталікоў, 290 праваслаўных ды 10 габрэяў; 43 асобы былі запісаныя палякамі, 280 беларусамі)[3].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads