Шчыты-Дзенцялова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчыты́-Дзенцяло́ва (па-польску: Szczyty-Dzięciołowo, дадтковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Шчыты-Дзенцёлово, па-падляску: Ščytý Dzienciołóvo) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Арлянскай гміне Бельскага павету.
У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, праваслаўныя, якія паслугоўваюцца падляскім дыялектам.
У Шчытах-Дзенцялове дзейнічае Цэнтар у карысьць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры[2], заснаваны Зьвязам беларускае моладзі (перайменаваным у 2013 г. у Шчыты — Зьвяз у карысьць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры).
Remove ads
Гісторыя
Назва вёскі паходзіць ад роду Шчытовічаў, уладальнікаў гэтых зямель ужо ў 1520 годзе. Другая частка назвы ўзялася ад чарговых уладальнікаў Шчытоў — Ірыковічаў, якія пабудавалі тут двор пад назвай Дзенцялова або Дзенцелева. Вядома, што праваслаўныя сялане Шчытоў-Дзенцялова прыналежалі да парафіі ў суседняй Орлі, а ў 1571 г. годзе вёска разьмяшчалася на 40 валоках зямлі і дзейнічаў тут млын. Пасьля Ірыковічаў Шчытамі-Дзенцяловам валодалі сям’і Талвінскіх, Лакнінскіх і Аляксандраў. У палавіне 18 ст. маёнтак у Шчытах-Дзенцялове ад гэтмана Яна Клемэнса Браніцкага атрымаў род Вянгэрскіх. У 1785 г. Ян Валянцін Вянгэрскі фундаваў уніяцкаю царкву і парафію ў гонар Усекнавеньня Галавы сьв. Яна Хрысьціцеля, якая і захавалася да сёньня. Чарговым уладальнікам вёскі быў Антон Вявёрскі, які пабудаваў новы двор (прастаяў да 1915 г.), ствараючы суседнюю вёску Шчыты-Навадворы. У 1839 г. адбыўся спор паміж вернікамі, якія прайшлі ў праваслаўе, і каталіцкім сьвятаром зь Бельску, наконт скульптуры сьв. Яна Непамуцкага, якая знаходзілася ў тутэйшай церкві. Жыхары Шчытоў-Дзенцялова не аддалі скульптуры і выставілі яе побач царквы (сёньня скульптура называецца сьв. Янам Хрысьціцелям). Спадкаёмцы роду Вявёрскіх пражывалі тут да 1940 г., калі былі вывезяныя бальшавікамі ў Казахстан. Напачатку 20 ст. у Шчыты-Дзенцялова былі асяродкам сялянскай самадзейнасьці, паўсталі тут м.ін. бібліятэка ды крэдытнае таварыства[3]. У міжваенны пэрыяд Шчыты-Дзенцялова прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут (разам з Шчытамі-Навадворамі) 323 жыхары (23 каталікоў, 290 праваслаўных ды 10 габрэяў; 43 асобы былі запісаныя палякамі, 280 беларусамі)[4].
Remove ads
Гістарычныя каштоўнасьці
- Усекнавенская царква (1785 г.)
- Скульптура сьв. Яна Непамуцкага (аўтарства Яна Хрызостама Рэдляра, кан. XVIII ст.)
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads