Чыгозэ Ўдоджы

нігерыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Чыгозэ Ўдоджы
Remove ads

Чыгозэ Ўдоджы (па-ангельску: Chigozie Udoji; нар. 16 ліпеня 1986 году, Лагас, Нігерыя) — колішні нігерыйскі футбаліст, паўбаронца. Мае баўгарскі паспарт. Вядомы дзякуючы свайму дрыблінгу.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

У маладым узросьце трапіў у баўгарскі клюб «Віхрэн» з гораду Санданскі. Добрая гульня за гэты клюб прыцягнула ўвагу аднаго з баўгарскіх грандаў сафійскага ЦСКА, куды Ўдоджы перайшоў у 2007 годзе. Разам з ЦСКА стаў чэмпіёнам краіны. Усяго правёў у Баўгарыі пяць гадоў, прыняў грамадзянства гэтай краіны.

У 2009 годзе пераехаў у чэмпіянат Грэцыі. Два гады выступаў за клюб «Астэрас». Улетку 2011 году апынуўся ў чэмпіянаце Румыніі, але гэты этап у кар’еры стаў ня вельмі пасьпяховым. Улетку 2012 году вярнуўся ў Грэцыю.

У сакавіку 2014 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[4]. У складзе менскага клюбу адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў выступаць на пазыцыі правага або цэнтральнага атакуючага паўабаронцы. У выніку стаў адным зь лідэраў «Дынама». Важныя мяч легіянэр правёў у Лізе Эўропы, чым дапамог клюбу ўпершыню ў гісторыі дасягнуць групавой стадыі турніру. Гэтак 17 ліпеня 2014 году паўабаронца забіў першы гол у браму фінскай «МюПы-47» (3:0) у матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду на стадыёне «Трактар». 7 жніўня гол ад Чыгозэ дапамог менчукам атрымаць перамогу ў Румыніі ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду супраць ЧФР (2:0). 28 жніўня дзякуючы дублю нігерыйца ў матчы ў адказ «Дынама» здолела перамагчы ў матчы супраць клюбу «Насьёнал» і выйсьці ў групавы раўнд другога паводле прэстыжнасьці эўракубку[5].

У лістападзе 2014 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[6]. У сэзоне 2015 году, другім для сябе ў складзе беларускай каманды, стаў аўтарам першага голу клюбу ў новым чэмпіянаце, забіўшы мяч у браму гарадзенскага «Нёману» (1:1).

У лютым 2016 году падпісаў кантракт з кітайскім клюбам «Цындао Чжунэн»[7].

Remove ads

Дасягненьні

ЦСКА:

«Дынама»:

«Лілестрэм»:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads