Шыман Канарскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шы́ман (Сымо́н) Кана́рскі (па-польску: Szymon Konarski; 17 сакавіка [ст. ст. 5 сакавіка] 1808, в. Добкішкі каля Сейнаў, Польшча — 11 сакавіка [ст. ст. 27 лютага] 1839) — дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паходзіў са зьбяднелай шляхты. Бацька, Ежы Стэфан, быў паручнікам у брыгадзе нацыянальнай кавалерыі, браў удзел у вайне з Расеяй 1792 року і паўстаньні Касьцюшкі. Маці Паўліна зь Вішнеўскіх была дачкою сябра Найвышэйшай літоўскай рады[4]. Акрамя Шымана сям’я мела яшчэ аднаго сына Станіслава[5].
Шыман навучаўся ў школе ў Сейнах, пасьля ў ваяводзкай школе ў Ломжы[6].
22 сакавіка 1826 року пайшоў на службу ў стралецкі полк, 10 кастрычніка 1827 року атрымаў званьне унтэр-афіцэра. Браў удзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў, удзельнічаў у выправе Дэзыдэрыя Хлапоўскага на Літву[7], дзе трапіў у прускі палон[8].
Праз тры месяцы вызвалены і эміграваў у Францыю, дзе далучыўся да вольнамуляраў і неўзабаве распачаў палітычную дзейнасьць. У 1833 таемна прыехаў на бацькаўшчыну, аднак з-за абыякавасьці да ягоных ідэяў вымушаны быў вярнуцца. Пры пераходзе прускай граніцы быў арыштаваны[9], але ўрэшце вызвалены. Пэўны час мешкаў у Брусэлі, зарабляў ігрой на флейце і харалёгіяй. Напрыканцы 1833 на заклік швайцарскіх палякаў пераехаў у Б’ен[10].
У 1833 року польскія эмігранты заключылі дамову з «Маладой Італіяй», паводле якой палякі стваралі аддзел для барацьбы супраць сардынскага караля Карла Альбэрта. Выправа карбанарыяў пад даводзтвам Джыраляма Рамарына ў Савою, у якой узяў удзел і Шыман Канарскі, скончылася поўнаю іхняй паразай[11].
Пасьля гэтага Канарскі далучыўся да «Маладой Польшчы», якая ўваходзіла ў «Маладую Эўропу». У 1835 разам зь Янам Чынскім распачаў выданьне двухтыднёвіка «Północ»[12], а таксама завязаў супрацоўніцтва са Зьвязам дзяцей польскага народу[13]. Па заданьні меў пераехаць у Польшчу, аднак быў арыштаваны і быў высланы з Францыі ў Вялікабрытанію, адкуль пераехаў у Брусэль.
У ліпені 1835 року з фальшывым пашпартам на імя Бургарта Севэрса прыехаў у Вольнае места Кракаў[14], дзе далучыўся да Таварыства польскага народу. Атрымаўшы заданьне арганізаваць дзейнасьць на акупаваных Расеяй землях Рэчы Паспалітай, на пераломе ліпеня-жніўня пад імем Януш Гейбовіч перайшоў расейскую граніцу[15] і распачаў рэвалюцыйна-дэмакратычную агітацыю ў Алыцы на Валыні[16].
3 чэрвеня 1837 року ў Бярдычаве заснаваў Садружнасьць польскага народу(pl)[17][a]. Наладзіў сувязі зь іншымі арганізацыямі па ўсёй тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага і нават з палякамі Пецярбургу.
Фактычна Шыман Канарскі рыхтаваў новае паўстаньне. У Беларусі ён знайшоў немалую колькасьць прыхільнікаў, а ягоная арганізацыя пачала разрастацца, быў нават створаны філіял «Жаночае таварыства».
Але 27 траўня 1838 Шымана Канарскага арыштавалі. Пасьля катаваньняў арыштаваны разам з Канарскім Ігнацы Радзевіч пачаў даваць паказаньні. Як вынік, на працягу 1838—1839 рокаў пракацілася хваля арыштаў. У вязьніцы трапілі: Тамаш Булгак, Эдвард Жалігоўскі, Ян Станіслаў Казакевіч, Франц Савіч, Адам Сузін, Людвік Трынкоўскі, Ева Фялінская, Ян Ястржэмбскі[18]. У вязьніцы Канарскі наладзіў супрацоўніцтва з вартай, паручнік Мікалай Кузьмін-Караваеў нават спрабаваў зладзіць яму ўцёкі, аднак сам быў арыштаваны і прыгавораны да чацьвяртаваньня (пазьней пакараньне замененае на пажыцьцёвую ссылку)[19].
27 лютага 1839 року Шыман Канарскі быў прыгавораны да расстрэлу. Прысуд выкананы ў той самы дзень[20]. Труна зь целам была растаптаная коньмі, каб немагчыма было яе апазнаць. У верасьні 1839, аднак, рэшткі цела Канарскага былі таемна перапахаваныя Антанінай Сьнядэцкай на кальвінскіх могілках у Вільні[21].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads