Алыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алыка (па-ўкраінску: Олика) — колішняе места[1], цяпер мястэчка ў Ківерцаўскім раёне Валынскай вобласьці Ўкраіны. Насельніцтва на 2022 год — 3000 чал.
Знаходзіцца за 35 км ад Луцку, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Алыка (на ліні Роўна — Берасьце).
Remove ads
Гісторыя
- 1149: першы ўспамін у Іпацьеўскім летапісе, атрымала сваю назву ад рэчкі Алыча.
- 1199: у Галіцка-Валынскім княстве.
- 1340: у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1460: уладальнік Алыкі Пётар Белы збудаваў у ёй касьцёл Сьв. Апп. Пятра й Паўла — найстарэйшы на Валыні.

- 1547: новы ўладальнік мястэчка Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў ад імпэратара Карла V тытул «Князя на Нясьвіжы й Алыцы».
- 31 траўня 1564: атрымала Магдэбурскае права, мела мескі герб з двух паляўнічых ражкоў.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло ў Каралеўства Польскае.
- 1570: у Алыцы было 318 будынкаў.[1]
- 1586: сыны Мікалая Радзівіла Чорнага заснавалі Нясьвіскую, Клецкую і Алыцкую ардынацыі, першым алыцкім ардынатам быў С. Радзівіл.
- 1593: у месьце заснавалі шпіталь.
- 1638: у Алыцы пачала дзейнічаць калегіята Найсьв. Тройцы, філія Акадэміі ў Замосьці, дзе 5 прафэсараў выкладалі лёгіку, рыторыку, граматыку, тэалёгію і асновы навук.
- 1667: у зьвязку са згасаньнем алыцкай лініі Радзівілаў ардынацыя перайшла да нясьвіскай лініі.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1812: палац ператварылі ў вайсковы шпіталь (выкарыстоўваўся такім чынам да 1837).
- 1870: згарэла меская ратуша.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводзтве.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
Remove ads
Насельніцтва
- 1870 год — 1073 чал., зь іх 51% юдаістаў.[2]
- 2001 год — 2865 чал.
Славутасьці
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква (1784)
- Замак Радзівілаў (1558)
- Калегіята Найсьв. Тройцы (1635—1640)
- Касьцёл Сьв. Апп. Пятра й Паўла (1460)
- Луцкая брама (1630-я)
- Царква Сьв. Тройцы (1886)
Галерэя
- Калегіята Найсьв. Тройцы
- Брукаванка да Алыкі, пракладзеная Радзівіламі
- Капліца на могілках
- Царква Сьв. Тройцы
Асобы
- Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (1593—1656) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, пісьменьнік, гісторык
- Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» (1702—1762) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мэцэнат
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads