Эдвард Жалігоўскі

польскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эдвард Вітальд Жалігоўскі, псэўданімы: Antoni Sowa; Autor «Jordanu»; Onegdajski, (20 ліпеня 1816, фальварак Мар’ямпаль Вялейскі павет, Віленскай губ., цяпер Вялейскі раён Менскай вобл. — 28 сьнежня 1864, Жэнэва, Швэйцарыя) — польскі паэт, філёзаф, грамадзкі дзеяч.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1833—1836 навучаўся ў Дэрпцкім (Тартускім) унівэрсытэце. У 1838 арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстаньня пад кіраўніцтвам Шымана Канарскага; інтэрнаваны.

У 1842 годзе вярнуўся на Радзіму. У 1851 зноў арыштаваны і сасланы ў Петразаводзк, потым у Арэнбург. Пасябраваў і падтрымліваў сувязі з Тарасам шаўчэнкам, прысьвяціў яму верш «Да народнага паэта».

З 1858 году жыў у Санкт-Пецярбургу; дапамагаў Ясафату Агрызку выдаваць газэту «Slowo». Апублікаваў зборнікі «Poezye», «Dziś i wczoraj», драму «Jordan».

У 1860 выехаў у Заходнюю Эўропу. Супрацоўнічаў з польскім эмігранцкім друкам. Пераклаў на польскую мову творы Пушкіна і Гайнэ. Апошнія гады правёў у Жэнэве.

Remove ads

Ушанаваньне памяці

У вёсцы Карэкаўцы Вялейскага раёну 20 верасьня 2009 году адкрыты памятны знак, прысьвечаны сяброўству Эдварда Жалігоўскага і |Тараса Шаўчэнкі.[1].

Крыніцы

Крыніца

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads