Шымкент

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шымкент
Remove ads

Шымкент (па-казаску: Шымкент) — горад рэспубліканскага значэньня ў Казахстане, (да 19 чэрвеня 2018 году — адміністрацыйны цэнтар Паўднёва-Казахстанскай вобласьці). Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана й зьяўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны. Насельніцтва 1 010 514 чалавек (на 2018 год).

Хуткія факты

Прэзыдэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасьці горад у краіне[2]. Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краінаў СНД» у 2011 годзе[3].

Remove ads

Гісторыя

Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XI—XII стагодзьдзяў. На працягу стагодзьдзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсьцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагодзьдзя праз Сайрамскую аазу прайшлі ў Мавэранагр войскі Чынгісхана, пасьля чаго ён стаў часткай уладаньняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагодзьдзі ў выніку пасьпяховых ваенных дзеяньняў супраць ханаў Ак-Орды й Залатой Арды Тымур уключыў яго ў склад сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагодзьдзя Шымкент увайшоў у склад Казаскага ханства, затым на працягу XVII—XVIII стагодзьдзяў стаў аб’ектам нашэсьцяў джунгарскіх заваёўнікаў.

Remove ads

Насельніцтва

Большую частку насельніцтва гораду складаюць казахі (65%), у той час як сярод нацыянальных меншасьцяў лідэрства маюць расейцы (15%) і узбэкі (14%).

Эканоміка

Шымкент зьяўляецца адным зь вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads