Электрастатыка

разьдзел фізыкі, які вывучае узаемадзеяньне нерухомых электрычных зарадаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Электрастатыка
Remove ads

Электраста́тыка — разьдзел фізыкі, які вывучае узаемадзеяньне нерухомых электрычных зарадаў.

Thumb
Плястыкавыя арэшкі прыліпаюць да шэрсьці коткі пад дзеяньнем статычнай электрычнасьці. Электрычнае поле зараджанай шэрсьці выклікае палярызацыю малекул пенаплясту за кошт электрастатычнай індукцыі, што прыводзіць да невялікага прыцягненьня кавалачкаў лёгкага плястыка да шэрсьці[1][2][3][4]. Гэты эфэкт таксама зьяўляецца прычынай статычнага прыліпаньня адзеньня.
Хуткія факты Электрастатыка, Магнітастатыка ...

Грунтуецца на законе Кулёна, асноўная тэарэма — тэарэма Гаўса. Узаемадзеяньні паміж нерухомымі электрычна зараджанымі часьціцамі (ці целамі) ажыцьцяўляюцца праз электрастатычнае поле.

Тыповыя задачы электрастатыкі — знаходжаньне напружанасьці электрычнага поля (ці электрычнага зрушэньня), створанага сыстэмай электрычных зарадаў, разьмеркаваньня зарадаў па паверхнях праваднікоў пры вядомых іх поўных зарадах ці патэнцыялах кожнага зь іх, вылічэньне энэргіі сыстэмы праваднікоў па іх зарадах і патэнцыялах.

Законы электрастатыкі выкарыстоўваюць у электрычных апаратах, электронна-аптычных прыладах, паскаральніках зараджаных часьціц і іншым.

Remove ads

Асноўныя паняткі і законы

Асноўнымі паняткамі для электрастатыкі зьяўляюцца электрычны зарад, электрычнае поле й ягоная напружанасьць, дыэлектрычная пранікальнасьць, электрычны патэнцыял, а таксама электраёмістасьць; асноўнымі законамі закон захаваньня электрычнага зараду, закон Кулёна й тэарэма Астраградзкага-Гаўса.

Закон Кулёна

Thumb
Ілюстрацыя мэханізму дзеяньня закона Кулёна: два аднайменныя зарады адталківаюцца, а рознайменныя прыцягваюцца адзін да аднаго.
Сіла ўзаемадзеяньня двух пунктавых нерухомых электрычных зарадаў проста прапарцыйная іх велічыням і і адваротна прапарцыйная квадрату адлегласьці паміж імі. Гэтая сіла накіраваная ўздоўж простай, што злучае гэтыя зарады[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads