Энвер Барыеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Энве́р Рыза́евіч Бары́еў (нарадзіўся 2 кастрычніка 1964 году, Алі-Байрамлы, Азэрбайджанская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь (2005—2010), амбасадар ў Туркмэністане (2011—2013).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў г. Алі-Байрамлы Азэрбайджанскай ССР у 1964 годзе. У 1985 годзе скончыў Львоўскую пажарна-тэхнічную вучэльню МУС СССР, у 1991 годзе — Вышэйшую інжынэрную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР. Служыў ва Ўзброеных сілах, МУС, КДБ, памежных войсках. 1991—1996 гады — на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пажарнай бясьпекі Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС Беларусі. 1996—1999 — першы намесьнік начальніка Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС — начальнік штабу. Са жніўня 1999 году — першы намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. З 29 сьнежня 2004 году — выканаўца абавязкаў кіраўніка МНС. 22 сакавіка 2005 году — 29 сьнежня 2010 — міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь.
26 жніўня 2011 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Туркмэністане[1]. 16 траўня 2013 году быў адстаўлены з гэтай пасады[2].
Кандыдат пэдагагічных навук, дацэнт. Мае болей за 100 навуковых публікацыяў.
Генэрал-маёр унутранай службы.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені, мэдалём «За бездакорную службу» ІІ, ІІІ ступеняў, мэдалямі іншых краінаў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads