Эндру Танэнбаўм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эндру Танэнбаўм
Remove ads

Э́ндру Ст’юарт Танэнба́ўм (па-ангельску: Andrew Stuart Tanenbaum; нарадзіўся ў 1944 годзе) — прафэсар Унівэрсытэту Ўрые, дзе ўзначальвае групу распрацоўнікаў кампутарных сыстэм, доктар навук. Ён вядомы як аўтар Minix (вольная Unix-падобная апэрацыйная сыстэма для студэнцкіх лябараторыяў) для сваіх кніг і RFID-віруса. Таксама зьяўляецца галоўным распрацоўнікам пакета «Amsterdam Compiler Kit» — праграмнага забесьпячэньня, якое выкарыстоўваецца для напісаньня партатыўных кампілятараў. Удзельнічаў у распрацоўцы высокапрадукцыйнай размеркаванай апэрацыйнай сыстэмы Amoeba. Зьяўляецца дэканам міжунівэрсытэцкай школы асьпірантаў па кібэрнэтыцы і апрацоўцы выяваў (Advanced School for Computing and Imaging), якая займаецца дасьледаваньнямі ў вобласьці сучасных паралельных сыстэм, сыстэм апрацоўкі выяваў і разьмеркаваных сыстэм.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Ён адзначаны за яго пэдагагічную дзейнасьць як найболей важную[4]. У 1994 годзе яму была прысуджаная прэмія АСM Карла Ў. Карлстрама (па-ангельску: Karl V. Karlstrom) як выбітнаму выкладчыку. Э. Танэнбаўм уключаны ў сьпіс Who's Who in the World.

Remove ads

Біяграфія

Танэнбаўм нарадзіўся ў Нью-Ёрку і вырас у Ўайт Плэйнз. Ён атрымаў навуковую ступень бакалаўра па фізыцы ў MIT у 1965 годзе. Ён атрымаў ступень доктара фізыкі ў Каліфарнійскім унівэрсытэце Бэрклі ў 1971 годзе. Пераехаў у Нідэрлянды жыць са сваёй жонкай, але захаваў сваё грамадзянства ў ЗША.

Ён выкладае курсы па арганізацыі кампутараў і апэрацыйных сыстэм, таксама атрымаў Ph.D.. Ён прызнаны за яго навуковыя кнігі па некаторых абласьцях інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, якая лічыцца стандартнай у дадзенай вобласьці, асабліва:

Таксама напісаў:

Кніга «Операционные системы: разработка и реализация» (па-ангельску: Operating System: Design and Implementation) і Minix натхнілі Лінуса Торвальдса на стварэньне ядра Linux. У аўтабіяграфіі Just For Fun Торвальдс апісвае яе наступным чынам: «кніга, якая падняла мяне на новую вышыню».

Remove ads

Узнагароды і званьні

  • Удзельнік Асацыяцыі па вылічальнай тэхніцы (ACM)
  • Удзельнік Інстытута інжынэраў па электратэхніцы і электроніцы (IEEE)
  • Удзельнік Каралеўскай Нідэрляндзкай Акадэміі Мастацтва і Навук
  • Прафэсар Акадэміі
  • Суаўтар Best Paper для High Impact у 2006 IEEE Percom conference
  • Пераможца 2003 году TAA McGuffey Award для клясычнай навучальнай літаратуры
  • Пераможца 2002 году TAA Texty Award для новай навучальнай літаратуры
  • Узнагароджаны прэміяй ад Адмысловай групы па адукацыі ў вобласьці вылічальнай тэхнікі (ACM) за ўкладаньне ў адукацыю ў вобласьці вылічальнай тэхнікі
  • Намінант прэміі ад Асацыяцыі па вылічальнай тэхніцы ў 1994 годзе як выдатны пэдагог
  • Суаўтар у 1984 годзе ACM SOSP Distiguished Paper Award
Remove ads

Выступленьні на канфэрэнцыях

Таненбаўм быў дакладчыкам на шматлікіх канфэрэнцыях, найболей нядаўнія зь іх

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads