Энтані Блінкен

From Wikipedia, the free encyclopedia

Энтані Блінкен
Remove ads

Энтані Джон Блінкен (па-ангельску: Antony John Blinken; 16 красавіка 1962, Нью-Ёрк) — амэрыканскі дзяржаўны дзеяч, намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў 2015-2017 гадах. Дзяржсакратар ЗША з 2021 году.

Хуткія факты намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША[d], Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпис

Сын Дональда Блінкена зь сям’і ўплывовага нью-ёрскага юрыста і Джудыт Блінкен, мэнэджэра танцавальнай трупы Мэрса Канінгэма. Скончыў прыватную нью-ёркскую школу Далтона. У 1970 годзе бацькі разьвяліся, і праз год яго маці выйшла замуж за польскага юрыста, які выжыў у Галакосьце, пісьменьніка Самюэля Пізара і пераехала разам з сынам у Парыж, дзе кіравала Амэрыканскім цэнтрам для студэнтаў і мастакоў. У 1984 годзе Блінкен скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт, працягнуў навучаньне ў Калюмбійскім унівэрсытэце[7].

Сьпічрайтар прэзыдэнта Біла Клінтана[8].

На працягу першага тэрміну Барака Абамы у 2009—2013 гадах, займаў пасаду дарадцы па нацыянальнай бясьпецы віцэ-прэзыдента Джо Байдэна[9].

у 2013—2015 гадах зьяўляўся намесьнікам дарадцы па нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта ЗША, у 2015—2017 гадах — намесьнікам дзяржаўнага сакратаря ЗША[10].

У 2018 годзе заснаваў разам былой памочніцай міністра абароны ЗША па палітычных пытаньнях Мішэль Флурнуа кансалтынгавую фірму WestExec Advisors[11].

У лістападзе 2020 Джо Байдэн назваў яго будучым дзяржсакратаром ЗША ў сваёй камандзе[12].

Remove ads

Асабістае жыцьцё

Жанаты на каталічцы ірляндзкага паходжаньня Эван Райан, ўнучцы былога кіраўніка Сакрэтнай службы ЗША, якая пачынала сваю кар’еру ў 1990-е гады, як намесьніца Першай лэдзі ЗША[13].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads