Эстэр Рахель Камінская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эстэр Рахель Камінская (народжаная Хальперн; на ідышы: אסתר רחל קאַמינסקאַ; 10 сакавіка 1870, Поразаў — 25 сьнежня 1925, Варшава) — акторка тэатру і кіно габрэйскага паходжаньня; заснавальніца Габрэйкаскага тэатру ў Варшаве. Многімі лічыцца «мацераю габрэйскага тэатру».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Поразаве ў сям’і Шымана Хальперна — кантара мескай сынагогі. Дэбютавала ў 1888 годзе ў трупе Абрагама Іцхака Камінскага, за якога выйшла замуж у 1893[1]. У 1892 выступае на сцэне варшаўскага тэатру «Эльдарада». У 1893 трупа Камінскага атрымлівае дазвол выступаць у памяшканьні расейска-польскага варшаўскага тэатру Альгінскай[2]. Тут Эстэр Рахель выконвае ролі ў мэлядрамах, камэдыях і апэрэтах.
У 1906 Абрагам Камінскі засноўвае свой тэатар у Варшаве. У 1908 Камінскія дамагліся аб’яднаць найлепшых габрэйскіх актораў Варшавы ў «Літэрарышэ трупэ» («Літаратурная трупа»), якую неўзабаве ўзначаліла Эстэр Рахель[2]. На яе загад у рэпэртуар трупы былі ўключаныя найноўшыя творы габрэйскіх аўтараў — Іцхока — Лейбуша Пэрэца, Якава Гордзіна, Давіда Пінскага і іншых, што заклала падмурак сур’ёзнага габрэйскага драматычнага рэпэртуару.
У 1913 Абрагам Камінскі заснаваў новы тэатар у Варшаве на вуліцы Абозная 1 / 3. Сродкі на яго былі здабытыя ў часе турнэ па Злучаных Штатах (1909—1910). У 1910 трупа разам з Эстэр Рахель гастралявала ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве і многіх іншых гарадах Расейскай імпэрыі, у 1913 — у Парыжы і Лёндане[2]. У кіно пачала здымацца да Першай сусьветнай вайны.
У 1925 Эстэр Рахель Камінская памерла. У 1926 варшаўскі штотыднёвік «Дэр момэнт» апублікаваў яе ўспаміны — «Дэрнэр ун блумэн» («Церніі і кветкі»)[1]. Пахаваная на габрэйскіх могілках у Варшаве (участак 39)[3][4].
Эстэр Рахель і Абрагам Камінскія мелі траіх дзяцей: Рэгіну, Іду і Юзэфа.
Remove ads
Фільмаграфія
- Мірэле Эфрос (1912)
- Незнаёмы (1913)
- Забой (1914)
- Мачыха (1914)
- Ткіес каф (Змова) (1923)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads