Юган Людвіг Рунэбэрг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́ган Лю́двіг Ру́нэбэрг (5 лютага 1804 — 6 траўня 1877) — фінскі паэт, пісаў свае творы на швэдзкай мове, зьяўляецца аўтарам нацыянальнага гімну Фінляндыі.

Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў унівэрсытэты ў Ваасе і ў Оўлу, у апошнім працаваў як выкладчык лаціны і лацінскай літаратуры. У сваёй творчасьці вялікую ўвагу надаваў жыцьцю простага фінскага селяніна. Найлепшым творам Рунэбэрга ў гэтай тэматыцы зьяўляецца Bonden Paavo — твор пра селяніна зь фінскай правінцыі, які з-за страты ўраджаю малоціць муку з кары дрэва і выпякае зь яе хлеб. Пачатак перакладзены на беларускую мову Максімам Багдановічам. Сярод самых вядомых твораў Рунэбэрга — «Кароль Ф'яляр» (швэд. Kung Fjalar) і цыкл вершаў «Апавяданьні прапаршчыка Столя» (швэд. Fänrik Ståhls sägner).
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў таксама Лявон Баршчэўскі[6].
Remove ads
Творы
- Runot (Вершы), 1830
- Hirvenhiihtäjät (Паляўнічыя на лася), 1832
- Runot. Toinen vihko (Вершы), 1833
- Hanna (Ганна), 1836
- Nadeschda ja Jouluilta (Спадзяваньне), 1841
- Runot. Kolmas vihko (Вершы), 1843
- Kuningas Fjalar (Кароль Ф’ялар), 1844
- Vänrikki Stoolin tarinat, ensimmäinen osa (Апавяданьні прапаршчыка Столя, перш. частка), 1848
- Vänrikki Stoolin tarinat, toinen osa (Апавяданьні прапаршчыка Столя, друг. частка), 1860
- Salamiin kuninkaat (Каралі ў саломе), 1863
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads