Юган Людвіг Рунэбэрг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юган Людвіг Рунэбэрг
Remove ads

Ю́ган Лю́двіг Ру́нэбэрг (5 лютага 1804 — 6 траўня 1877) — фінскі паэт, пісаў свае творы на швэдзкай мове, зьяўляецца аўтарам нацыянальнага гімну Фінляндыі.

Thumb
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў унівэрсытэты ў Ваасе і ў Оўлу, у апошнім працаваў як выкладчык лаціны і лацінскай літаратуры. У сваёй творчасьці вялікую ўвагу надаваў жыцьцю простага фінскага селяніна. Найлепшым творам Рунэбэрга ў гэтай тэматыцы зьяўляецца Bonden Paavo — твор пра селяніна зь фінскай правінцыі, які з-за страты ўраджаю малоціць муку з кары дрэва і выпякае зь яе хлеб. Пачатак перакладзены на беларускую мову Максімам Багдановічам. Сярод самых вядомых твораў Рунэбэрга — «Кароль Ф'яляр» (швэд. Kung Fjalar) і цыкл вершаў «Апавяданьні прапаршчыка Столя» (швэд. Fänrik Ståhls sägner).

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў таксама Лявон Баршчэўскі[6].

Remove ads

Творы

  • Runot (Вершы), 1830
  • Hirvenhiihtäjät (Паляўнічыя на лася), 1832
  • Runot. Toinen vihko (Вершы), 1833
  • Hanna (Ганна), 1836
  • Nadeschda ja Jouluilta (Спадзяваньне), 1841
  • Runot. Kolmas vihko (Вершы), 1843
  • Kuningas Fjalar (Кароль Ф’ялар), 1844
  • Vänrikki Stoolin tarinat, ensimmäinen osa (Апавяданьні прапаршчыка Столя, перш. частка), 1848
  • Vänrikki Stoolin tarinat, toinen osa (Апавяданьні прапаршчыка Столя, друг. частка), 1860
  • Salamiin kuninkaat (Каралі ў саломе), 1863
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads