Юрась Сьвірка

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрась Сьвірка
Remove ads

Юрась Мікалаевіч Сьвірка (6 траўня 1933, в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць31 жніўня 2010) — беларускі паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Псэўданімы ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Мікалая Іванавіча, удзельніка грамадзянскай вайны, і Акуліны Пятроўны. У сям’і было восем дзяцей, Юрась — малодшы. У 1953 скончыў Бягомльскую сярэднюю школу, у 1959 аддзяленьне журналістыкі філфака БДУ. Некалькі месяцаў працаваў стылістам у часопісе «Камуніст Беларусі», у 1959—1961 гг. літсупрацоўнік рэдакцыі газэты «Чырвоная зьмена», з 1961 старэйшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчаньня Беларускага радыё. 3 1975 загадчык аддзела прозы і паэзіі газэты «Літаратура і мастацтва». Член Рады Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (1961).

Узнагароджаны мэдалём, Ганаровай граматай і граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Летувіскай ССР. Літаратурная прэмія імя А. Куляшова (1993, за зборнік паэзіі «Узаемнасьць»).

Remove ads

Творчасьць

Thumb
На Першамайскай дэманстрацыі. Янка Сіпакоў, Іван Навуменка, Ніна Маеўская, Барыс Сачанка, Юрась Свірка. 1958 год.

Першы верш Ю. Сьвіркі «Новы крок» надрукаваны ў газэце «Піянер Беларусі» (1952). Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» (1959) шырока абмяркоўваўся ў крытыцы разам зь першымі кнігамі маладых паэтаў.

Аўтар паэтычных зборнікаў «Вечнасьць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасьць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасьць» (1983), «Паўшар'е блакіту» (1986), «Шлях да сябе» (1986, на расейскай мове), «Кружка зь пясчаным дном» (1990). Малюнкі прыроды, жыцьцё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць зьмест паэтычных кніг.

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, А. Фета, Ф. Цютчава, Б. Пастарнака, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Браўна, Я. Сьмелякова, М. Луконіна, М. Дудзіна, А. Жыгуліна, вершы ўкраінскіх, летувіскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азэрбайджанскіх, армянскіх (А. Шыраз), узбэцкіх, татарскіх, асэтынскіх, чуваскіх паэтаў. Многія яго творы перакладзены на расейскую, украінскую, летувіскую, грузінскую, таджыцкую, польскую, ангельскую мовы.

Песьні на яго вершы напісалі М. Аладаў, Э. Зарыцкі, В. Кандрасюк, М. Наско, Ю. Семяняка і інш.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Крэўнасць: вершы / Юрась Свірка. — Мінск: Беларусь, 1971.
  • Аўтограф: вершы / Юрась Свірка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1974.
  • Памятная вярста: вершы / Юрась Свірка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
  • Біяграфія памяці: кніга паэзіі / Юрась Свірка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1981.
  • Ядранасць: вершы / Юрась Свірка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983.
  • Паўшар’е блакіту: Кн. лірыкі / Рэц. М.Кенька. — Мн.: Мастац. літ., 1986.
  • Мурашыны стажок: Вершы, казкі і загадкі: Для мал. шк. ўзросту / Юрась Свірка. — Мн.: Маст. літ., 2004.

Літаратура

  • Гарэлік, Л. М. Свірка Юрась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 275. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Свірка Юрась / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Свірка Юрась(недаступная спасылка) на сайце «Прыдзвінскі край»
  • Марціновіч А. І звон крыніц, і лесу шум: [паэзія Ю. Сьвіркі] // ЛіМ. — 2013. — № 18. — С. 4.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads