Юры Губарэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Іванавіч Губарэвіч (нар. 23 лютага 1978, Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі палітык, старшыня Руху «За Свабоду», каардынатар кампаніі Кадравы Рэзэрв для новай Беларусі[1].
Remove ads
Біяграфія
Бацькі — інжынэры-будаўнікі[2].
У 1996–1998 гадах — адзін з арганізатараў Маладога Фронту, сябра яго Цэнтральнага Савету. У 1998–1999 гадах — выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюзу «Салідарнасьць». У 1999–2000 гадах — рэгіянальны каардынатар Маладзёжнага інфармацыйнага цэнтру[3].
У 2000 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спэцыяльнасьці інжынэр-электрык. У 2003 годзе атрымаў дыплём магістра дзяржаўнага кіраваньня ў Львоўскім рэгіянальным інстытуце дзяржаўнага кіраваньня.
Вярнуўся ў Белаазёрск. Разам з іншымі актывістамі на мясцовыя выбары 2003 году яны вылучылі кандыдатаў у большасьці акругаў і перамаглі. Дэмакраты атрымалі большасьць, а Юры Губарэвіч, як лідар гэтай групы, стаў намесьнікам старшыні Белаазёрскага гарсавету ў сакавіку–сьнежні 2003 году. Пасьля давыбараў быў пазбаўлены пасады. Да 2007 году — дэпутат Белаазёрскага гарадзкога Савету дэпутатаў. У 2003–2004 гадах — рэгіянальны прадстаўнік па Берасьцейскай вобласьці ЗАТ «АНК Белраснафтахімрэсурс».
У 2003–2008 гадах — старшыня Берасьцейскай абласьной арганізацыі Партыі БНФ. У 2004–2005 гадах — дырэктар, намесьнік дырэктара рэклямна-выдавецкага ПУП «Палард». У 2004 годзе балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў. З 2006 году — намесьнік дырэктара аналітычнага аддзелу ГА «Міжнароднае аналітычна-інфармацыйнае агенцтва „Эўрапейская хваля“». У 2006 годзе — давераная асоба і кіраўнік Берасьцейскага штабу Аляксандра Мілінкевіча на прэзыдэнцкіх выбарах[3].
У 2007–2009 гадах — намесьнік старшыні Партыі БНФ. У 2007 годзе абраны намесьнікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе. У 2008 годзе балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў[3]. У 2012 годзе абраны першым намесьнікам старшыні Руху «За Свабоду», у кастрычніку 2016 году — старшынём арганізацыі[4]. У 2016 годзе балятаваўся ў Менску.
У 2017 годзе прыняў удзел у «Маршах недармаедаў» у Менску і Маладэчне. Пасьля акцыі ў Маладэчне быў затрыманы і 11 сакавіка асуджаны на 15 сутак арышту[5]. У 2018 годзе — кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавету[6].
Remove ads
Прэзідэнцкая выбарчая кампанія 2020 і спроба вылучэньня ў 2024 годзе
Удзельнік прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2020 году. Браў удзел у праймэрыз для вызначэньня адзінага кандыдата ад апазыцыі: лідзіраваў пасьля першага этапу, на другім — заняў другое месца[7]. Трэці этап (Кангрэс дэмсілаў) не адбыўся з прычыны COVID-19[8].
19 чэрвеня 2020 году быў асуджаны на 15 содняў за пікет падчас збору подпісаў: суд палічыў гэта несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам[9]. Пазьней зьняў кандыдатуру, заявіўшы, што на выбарах «няма і намёку на вяршэнства права»[7].
Падчас пратэстаў 2020 году стаў сябрам Каардынацыйнай рады[10]. 2 верасьня быў дапытаны як сьведка ў справе аб дзейнасьці Рады. Перадаў заяву ў Сьледчы камітэт пра завядзеньне справы[11] па ч. 3 арт. 357 Крымінальнага кодэксу супраць «грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі» за фальсыфікацыю выбараў і захоп улады.
У 2024 годзе падаў у Цэнтральную выбарчую камісію заяву, сьпіс ініцыятыўнай групы ды іншыя неабходныя дакумэнты для рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах[12].
29 кастрычніка 2024 году ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Губарэвіча. Паводле заявы прадстаўнікоў ЦВК, прычынаю стала перадача дакумэнтаў па электроннай пошце, што «не прадугледжана заканадаўствам»[13].
Remove ads
Грамадзкая дзейнасьць пасьля 2020
Адказны за пытаньні рэгіянальнага разьвіцьця ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве[14].
З лістапада 2022 году — намесьнік Паўла Латушкі ў Аб’яднаным пераходным кабінэце Беларусі ў справе транзыту ўлады. Куруе працу па падрыхтоўцы кадравага рэзэрву для новай Беларусі[15].
У красавіку 2025 году абраны каардынатарам ад Каардынацыйнай рады ў групу па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў замежнай дапамозе[16].
Удзельнік усіх трох скліканьняў Каардынацыйнай рады. У трэцім скліканьні — каардынатар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“», кіраўнік камісіі па рэформах і падрыхтоўцы пераходнага пэрыяду[17][18].
Сям’я
Разьвёдзены, мае дзьвюх дачок[3].
Глядзіце таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads