Юры Рыжко
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Рыжко (нарадзіўся 10 кастрычніка 1989 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец менскай СДЮШАР-5. З 2006 году гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ. Другую палову сэзону 2009 году правёў у арэндзе ў «Смаргоні».
З 2010 па 2013 гады быў гульцом клюбу «Тарпэда-БелАЗ». Пасьля трох праведзеных сэзонаў клюб і футбаліст ня здолелі ўзгадніць умовы асабістага кантракту. Сэзон 2013 году Юры пачынаў у клюбе «Слуцак», які пакінуў у канцы ліпеня 2013 году[2]. У жніўні 2013 году падпісаў кантракт з узбэцкім клюбам «Бухара»[3], дзе замацаваўся ў асноўным складзе дружыны.
У канцы студзеня і пачатку лютага 2014 году знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але камандзе не падышоў. У выніку сэзон 2014 году пачаў у складзе наманганскага «Наўбахору»[4]. У жніўні 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[5]. Разам з камандай прасунуўся ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2016 году звычайна гуляў у асноўным складзе «Іслачы» на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Да сэзону 2017 году рыхтаваўся разам з камандай, аднак перад пачаткам чэмпіянату ня трапіў у заяўку і пакінуў клюб. У ліпені 2017 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[6][7]. Дэбютаваў за новы клюб 31 ліпеня ў матчы супраць «Слуцку», дзе забіў гол пасьля падачы кутавога, чым прынёс «Нафтану» перамогу зь лікам 1:0. У выніку замацаваўся ў асноўным складзе навапалачанаў, выступаючы на пазыцыях цэнтральнага абаронцы і апорнага паўабаронцы.
За ўдзел у дамоўленых гульнях спачатку аштрафаваны судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году[8], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[9]. Пасьля выраку ад АБФФ некаторы час працаваў ст’юардам на матчах «Смалявічаў», таксама спрабаваў працаўладкавацца ў чэмпіянатах Малдовы і Армэніі[10].
Remove ads
Дасягненьні
- Бронзавы прызэр моладзевага чэмпіянату Эўропы: 2011
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads