Язэп Солтан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Язэп Солтан[a] (сьвецкае імя Ільля[1]; ? — 1521 або 1522) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага; эпіскап смаленскі, мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (з 1507 году).
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з шляхецкага роду Солтанаў (Салтанавічаў), сын Солтана, які атрымаў ад князя А. Чартарыйскага зямлю ў Ганявічах у Лагойскім маёнтку. Меў брата Грыньку[1].
Прыняў манаства з імём Язэп (Ёсіф). У пачатку XVI стагодзьдзя эпіскап смаленскі. Блаславіў заснаваньне Супрасьлеўскага Дабравешчанскага манастыра і перадаў яму ў 1503 годзе Супрасьлеўскі абраз Маці Божай.
У вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1500—1503) захаваў пры аблозе Смаленску вернасьць вялікаму князю Аляксандру. За гэта ў 1504 годзе атрымаў ад апошняга тры маёнткі ў Бельскім павеце: Тапілец, Бацюты і Пышчава, у 1507 годзе ад Жыгімонта Старога — сяло Капусьцінскае.
Атрымаў прызначэньне на мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі, зацьверджанае ў 1509 годзе канстантынопальскім патрыярхам Пахомам. 25 сьнежня 1509 году склікаў у Вільні (тут знаходзілася ягоная рэзыдэнцыя) сабор духавенства Кіеўскай мітраполіі, на якім прынялі 15 правілаў, галоўным чынам датычна паляпшэньня маральнага стану Царквы.
У 1511 годзе пры дапамозе гетмана Канстантына Астроскага атрымаў ад Жыгімонта Старога грамату, якая гарантавала незалежнасьць грэцкага духавенства ад сьвецкай улады ў кіраваньні і судаводзтве[2]. У 1514 годзе склікаў новы сабор, на якім усталявалі сьвята вялебнага Елісея Лаўрышаўскага (паводле легенды, заснавальнік Лаўрышаўскага манастыра XIII стагодзьдзі).
Адзін зь першых фундатараў царквы Сьвятых Барыса і Глеба ў Наваградку[3]. За Язэпам Солтанам манастыры і прыходзкія цэрквы ў Вільні, Віцебску, Горадні, Кіеве, Кобрыні, Менску, Амсьціславе, Наваградку, Пінску, Смаленску, Супрасьлі, Тураве ды іншыя атрымалі ад буйных сьвецкіх фэўдалаў шэраг маёнткаў ды іншых ахвяраваньняў.
У 1521 годзе разам з Канстантынам Астроскім дамогся ад Жыгімонта Старога пастановы аб паляпшэньні становішча праваслаўнага насельніцтва Галіцыі (у складзе Каралеўства Польскага). У тэстамэнце перадаў пад апеку Канстантына Астроскага ўсю мітрапаліцкую маёмасьць да абраньня новага мітрапаліта[4].
Remove ads
Галерэя
- Партрэты Язэпа Солтана
- Невядомы мастак, XVII ст.
- З выданьня 1890 г.
- З выданьня 1892 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads