Рэспубліка Саха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспу́бліка Саха́ (Яку́тыя) (па-якуцку: Саха Өрөспүүбүлүкэтэ, Саха Сирэ, па-расейску: Республика Саха (Якутия)[2]) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй Сыбіры. Найбольш вялікі суб’ект Расеі і найбуйнейшая адзінка адміністрацыйнага падзелу ў сьвеце. Колішнія назвы: Якуцкая АССР (1922—1990), Якуцкая-Саха ССР (1990—1991).

Remove ads
Гісторыя
5—28 верасьня 1990 году адбылася 2-я сэсія Вярхоўнага савету ЯАССР 12 скліканьня, якая па між іншых пытаньняў разгледзіла Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Якуцкай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі — Рэспублікі Саха ды аб разьмежаваньнях паўнамоцтваў паміж Я-СССР, РСФСР ды СССР па пытаньнях эканамічнага ды гаспадарчага будаўніцтва.
У сувязі з увядзеньнем у дзеяньне Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Я-СССР пастановай сэсіі вышэйшы орган дзяржаўнай улады рэспублікі быў перайменаваны ў Вярхоўны Савет Якуцкай-Саха Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Былі наладжаныя сувязі зь Беларусьсю.
27 сьнежня 1991 году ў 10 гадзінаў раніцы ў Якуцкім музычным тэатры адкрылася ўрачыстае паседжаньне Вярхоўнага савету Якуцкай-Саха ССР, з нагоды ўступленьня на пасаду першага прэзыдэнта Міхіла Яфімавіча Нікалаева.
У сувязі са зваротам Прэзыдэнта Якуцкай-Саха ССР Вярхоўны Савет Я-СССР прыняў пастанову аб перайменаваньні Я-СССР у Рэспубліку Саха (Якутыя).
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва Якутыі на 2014 год складала 954 803 чал. Удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 64,2%, шчыльнасьць насельніцтва: 0,3 чал./км². Такім чынам, шчыльнасьць насельніцтва ў Якутыі зьяўляецца самай нізкай сярод усіх суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Нацыянальны склад насельніцтва разнастайны. Асноўнымі этнічнымі супольнасьцямі зьяўляюцца якуты (45,54%) і расейцы (41,15%). Таксама ў рэспубліцы пражываюць украінцы (3,65%), беларусы (0,45%). Агулам, паводле перапісу насельніцтва ў 2002 г., у Якутыі пражываюць каля 127 розных народнасьцяў. 64,26% ад усяго насельніцтва зьяўляюцца гараджанамі, 35,74%, адпаведна, сельскім насельніцтвам. Гарадамі з найбольшай колькасьцю жыхароў зьяўляюцца Якуцк (235,6 тыс.), Нерунгры (69,1 тыс.), Мірны (34,4 тыс.), Ленск (26,2 тыс.) і Алдан (20,5 тыс.).
Якутыя падзяляецца на 11 гарадоў, 35 улусаў і асобную адміністратыўную адзінку Новасыбірскія астравы.
Remove ads
Цэнтры раёнаў
- Белая Гара
- Алдан
- Чакурдах
- Амга
- Саскылах
- Ціксі
- Верхневілюйск
- Зыранка
- Батагай
- Вілюйск
- Бердзігесьцях
- Жыганск
- Сангар
- Ленск
- Ніжні Бесьцях
- Мірны
- Хану
- Намцы
- Нерунгры
- Чэрскі
- Нюрба
- Вусьць-Нэра
- Алянёк
- Алёкмінск
- Сярэднекалымск
- Сунтар
- Ытык-Кюёль
- Хандыга
- Барагонцы
- Вусьць-Мая
- Дэпутацкі
- Пакроўск
- Чурапча
- Батагай-Алыта
Некаторыя гарады
Некаторыя астравы
- Вялікі Бегічаў
- Зямля Бунге
- Фадзееўскі (паўвостраў)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads