Янка Журба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Янка Журба
Remove ads

Янка Журба (сапраўднае імя Іван Якаўлевіч Івашын) (30 красавіка (18 красавіка па старым стылі) 1881 — 7 студзеня 1964) — беларускі настаўнік і паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Купніна Лепельскага павету, цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласьці ў беднай сялянскай сям’і, якая складалася з 12 чалавек.

У 1898 годзе паступіў у Полацкую настаўніцкую сэмінарыю. Яшчэ тады спрабаваў свае сілы ў вершаванай творчасьці. Пасьля заканчэньня сэмінарыі ў 1902 годзе настаўнічаў у пачатковых школах. У 1906 годзе стаў студэнтам Глухаўскага настаўніцкага інстытута былой Чарнігаўскай губэрні. З таго часу пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Пасьля вучобы выкладаў расейскую мову і літаратуру ў старэйшых класах. Да 1914 году настаўнічаў у Чашніках Віцебскай губэрні. Зноў на Чашніччыне апынуўся ў 1941 годзе. Пасьля вайны жыў у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці, быў настаўнікам музыкі і сьпеваў у пачатковых клясах. Апошнія гады правёў у доме састарэлых у Полацку.

Напрыканцы 1930-х гадоў амаль страціў зрок. Па вайне жыў у Полацку ў сваякоў і манашак зачыненага Сьвята-Эўфрасінеўскага манастыра. Апошнія гады жыцьця цярпеў вялікую нястачу.

Remove ads

Творчасьць

Thumb
Магіла Янкі Журбы на могілках у Полацку

Друкавацца пачаў у расейскіх выданьнях з 1902 году. Першы верш «На беразе Дзьвіны» быў зьмешчаны ў газэце «Наша ніва» (1909). У дакастрычніцкай паэзіі Янкі Журбы выразна выявілася сацыяльная накіраванасьць, аптымістычны погляд на сьвет, жаданьне рэвалюцыйных ператварэньняў. У пасьлярэвалюцыйны час пачаў друкавацца з 1921 году ў газэце «Савецкая Беларусь», з 1922 — у часопісе «Полымя» і іншых. Першая паэтычная кніга «Заранкі» выйшла ў Менску ў 1924 годзе. У 1950 годзе выйшлі з друку «Выбраныя творы», а потым і некалькі паэтычных кніг, сярод якіх зборнік вершаў для дзяцей.

Пераклаў на беларускую мову раман Фёдара Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1930).

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads