Янка Туміловіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́нка Туміло́віч, сапр.: Іва́н Лю́двігавіч Туміло́віч (19 верасьня [ст. ст. 6 верасьня] 1905, в. Сяліба Ігуменскага павета Менскай губэрні, цяпер у Бярэзінскім раёне, Менская вобласьць — 21 студзеня 1938, ГУЛАГ) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў БДУ (1927). Жыў у Менску. Працаваў выкладчыкам гісторыі, у рэдакцыях часопісаў. Сябра літаб’яднаньня «Маладняк». У 1927 г. стаў адным з заснавальнікаў «Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі» («Пробліск»). У 1930-я гг. працаваў выкладчыкам Вышэйшай школы палітычнай асьветы, у рэдакцыі газэты «Піянер Беларусі».
Арыштаваны 11.10.1936; 20.6.1937 Вярхоўным судом СССР прыгавораны да 7 гадоў пазбаўленьня волі. Памёр у лягеры каля бухты Нагаева пад Уладзівастокам. Справа спыненая 8.1.1940.
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў у друку вершамі ў 1925 годзе ў студэнцкім часопісе «Чырвоны сьцяг». У 1926 годзе разам з Я. Бобрыкам і А. Звонакам выдаў паэтычны зборнік. Публікаваўся ў часопісе «Маладняк», газэтах «Савецкая Беларусь», «Чырвоны сьцяг», «Звязда», «Чырвоная зьмена», «Камунар Магілёўшчыны»; калектыўным зборніку «Дэкляматар» (1928). У пераважнай большасьці вершы Туміловіча — гэта ўзоры пралеткультаўскага рамантызму 1920-х г.
Як і большасьць маладнякоўцаў, Туміловіч пісаў пад уплывам імажынізму. Сам паэт высьмейваў тых, хто захапляўся слоўнымі выкрутасамі і пісаў пра «бурапену» і «маргарынавае шчасьце». Паэт быў у захапленьні ад прыроды, беларускай вёскі і яе побыту. Ягоныя творы вызначаліся шчырасьцю і эмацыянальнасьцю, хоць часам і наіўнасьцю, і нястрыманасьцю маладога задору.[1]
Аўтар паэмы «Ульянаў—Ленін»[2], часткова апублікаванай у 1929—1930 гг. З 1930 г публікацыі Туміловіча зьнікаюць са старонак пэрыядычнага друку. Магчыма, гэта зьвязана з хваляй рэпрэсій у 1930-х гг.
Remove ads
Крыніцы
Бібліяграфія
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads