Селішча (Янушкавіцкі сельсавет)

былы хутар у Янушкавіцкім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Селішча (Янушкавіцкі сельсавет)
Remove ads

Се́лішча[1] — былы засьценак (хутар) Гайна-Слабадзкой воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні (цяпер — у Лагойскім раёне Менскай вобласьці), знаходзіцца за 30 км на поўнач ад Менску паміж вёскамі Харужынцы, Вялікія Бясяды і Баяры. У Селішчы на працягу 9 гадоў жыла сям’я вялікага беларускага паэта Янкі Купалы.

Хуткія факты
Remove ads

Селішча і Янка Купала

Бацькі Янкі Купалы арандавалі зямлю ў Селішчы ў памешчыцы Манюшкі ў 18951904 гадох. Тут Купала напісаў свае першыя вершы: на польскай мове (прысьвечаны сястры Леакадзіі ў дзень яе імянінаў) і найбольш раньні зь вядомых твораў маладога паэта Луцэвіча, напісаных па-беларуску, — верш «Мая доля», датаваны 15 ліпеня 1904 году. У Селішчы Купала пераканаў свайго бацьку, каб той паслаў яго вучыцца ў народнае вучылішча ў Бяларучах.

У гэты час Купала шмат чытаў, кнігі ж пазычаў у Зыгмунта Чаховіча, удзельніка паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, які жыў непадалёк ў маёнтку Бясяды. У багатай бібліятэцы Чаховіча была і нелегальная літаратура, пераважна пра паўстаньне 1863 году. Знаёмства Купалы з Чаховічам стала штуршком для разьвіцьця нацыянальнай самасьвядомасьці юнака, абудзіла ў ім цікавасьць да мінулага Беларусі[2].

Селішча стала бадай самай трагічнай мясьцінай у гісторыі сям’і Луцэвічаў, тут яе напаткала вялікае гора: у траўні 1902 году ва ўзросьце 56 гадоў памёр бацька паэта Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч, а ўвосень — брат Казімер і дзьве наймалодшыя сястры — Сабіна і Гэлена[3]. Родных Купала пахаваў у вёсцы Корань — за 20 км ад Селішча. Дарога на могілкі вяла празь Янушкавічы, Гайну, Слабаду. Пасьля сьмерці родных Янка Купала застаўся на гаспадарцы за старэйшага[4].

Каб пракарміць сям’ю, Янку Купалу давялося ня толькі працаваць на сваёй гаспадарцы, але таксама шукаць работу ў іншых месцах — хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чорнарабочым. У 1903 годзе насуперак волі сваёй маці Янка Купала ўпершыню ненадоўга пакінуў дом у Селішчах[5].

Вясной 1904 году маці Купалы моцна занядужала. Купала ў гэтую пару служыў на Сеньненшчыне, у маёнтку Беліца пана Сьвяцкага. Але як толькі дачуўся — атрымаў тэлеграму, — што захварэла маці, кінуў службу, вярнуўся ў Селішча і заняўся гаспадаркай. Тым часам маці акрыяла, і Луцэвічы вырашылі зьмяніць арэнду[6]. Так у 1904 годзе сям’я Луцэвічаў зьехала зь Селішча і пераехала ў вёску Бараўцы[7].

Remove ads

Былая сядзіба

Сёньня на месцы былога засьценку над зялёнай руньню ўзвышаецца курганок з купінай дрэваў. Былыя хата, скляпы і хлявы стаялі ніжэй — там, дзе цяпер лес. Там быў і сад. У нізкім месцы цякла ручаіна, біла крыніца. Зручна было насіць ваду ў хату і паіць свойскую жывёлу. На гары знаходзілася пуня[8].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads