Ян Завіша
(пам. 1626) ваявода віцебскі і амсьціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Заві́ша (каля 1550—1626) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы лідзкі (з 1593), ваявода амсьціслаўскі (з 1596) і віцебскі (з 1599).
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», першы сын Яна.
У 1609 фундаваў драўляны касьцёл у імя Міхала Арханёла ў Белагрудзе Лідзкага павету. Перадаў яму фальварак Мядзёўшчыну з 8 валокамі ворыва, вёску Янаўляны з 10 валокамі ворыва і падданымі, невялікі лясок, луг над Дзітвой, права лоўлі рыбы на Дзітве і 10 коп літоўскіх грошаў штогод зь Белагрудзкага двара на ксяндза і кантараў з забавязаньнем праводзіць дзьве штотыднёвыя імшы[4].
Аўтар лістоў да жыхароў Віцебску (сакавік 1621), закліканых папярэдзіць паўтор бунтаў супраць уладыкі Язафата Кунцэвіча[5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads