Белагруда

вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Белагруда
Remove ads

Белагру́да[1] — вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца на рацэ Дзітве, за 17 км на паўднёвы захад ад Ліды, 2 км ад чыгуначнай станцыі Белагруда. Побач зь вёскай знаходзіцца зона адпачынку. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавету.

Хуткія факты
Thumb
Касьцёл сьв. Міхаіла арханёла
Remove ads

Гісторыя

Праўдападобна, што людзі жылі ў гэтай мясцовасьці з глыбокай старажытнасьці: на поўнач ад вёскі, за сучаснымі могілкамі знойдзены рэшткі стаянкі каменнага веку.

Пад сучаснай назвай паселішча вядома з XVI ст., як прыватнае ўладаньне ў складзе Лідзкага павету ВКЛ. Упершыню згадваецца ў сувязі з тым, што каля 1500 году Белагрудзкі двор падзелены на 2 часткі, яго левабярэжная частка адышла віленскаму цівуну Андрэю Завішу, а правабярэжная Юрыю Завішу.

На пачатку ХХ ст. Белагруда — фальварак Тарноўскай воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. Побач з фальваркам знаходзілася сядзіба касьцёла.

У 1921—1939 гадах фальварак у складзе Тарноўскай гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. Паводле перапісу насельніцтва 1921 году налічвала 10 жылых пабудоваў, 69 жыхароў. Побач з фальваркам знаходзілася асада Белагруда, 4 жылыя пабудовы, 31 жыхар.

З 1954 па 1974 год Белагруда — цэнтар сельсавету.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 18 двароў, 77 жыхароў; 1996 год — 36 двароў, 80 жыхароў; 1999 год — 62 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 57 жыхароў, 24 двары; 2010 год — 50 жыхароў

Помнікі

Thumb
Касьцёл сьв. Міхаіла арханёла
  • Касьцёл сьвятога Міхаіла арханёла — пабудаваны ў 1900—1905 гадах з цэглы на месцы драўлянага храма, помнік архітэктуры нэараманскага стылю
  • Селішча — за 1 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе ракі Дзітвы, належыць да банцараўскай культуры (VI—VIII стагодзьдзі) і раньнефэадальнага часу (XII—XIII стагодзьдзі)

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads