Ян Ліцыні Намыслоўскі

вялікалітоўскі пратэстанцкі дзеяч, пісьменьнік-палеміст і пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ян Ліцыні Намыслоўскі (пач. 1560-х, Намыслаў, Сылезія — паміж 1633 і 1636) — вялікалітоўскі пратэстанцкі дзеяч, пісьменьнік-палеміст і пэдагог.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. У 1585 годзе стаў рэктарам арыянскай школы ў Іўі, заснаванай Лаўрэнціем Крышкоўскім. Распрацаваў вучэбную праграму школы, увёў у адукацыйны працэс некалькі новых прадметаў. Пасьля сьмерці мэцэната-арыяніна Яна Кішкі перабраўся ў Наваградак, дзе ў 1593 годзе ўзначаліў мясцовую арыянскую суполку. Зблізіўся зь лідэрамі сацыніянскага руху Сымонам Будным і Фаўстам Соцынам, сам прапаведаваў сацыніянства. Вёў палеміку з езуітам Марцінам Сьміглецкім і кальвіністам Андрэем Волянам[1], удзельнічаў у дыспутах[2].

У 1586 годзе ў Лоскай друкарні выйшаў яго падручнік лёгікі «Дапаможнік для авалодваньня вучэньнем Арыстоцеля», у якім ён не прымаў боскасьць Ісуса Хрыста, у 1589 годзе — зборнік вершаваных выказваньняў павучальнага характару ўласнага сачыненьня «Сентэнцыі, неабходныя ў грамадзкім жыцьці». У 1592 годзе на польскай мове выдаў працу «Анатомія і гарманічнасьць хрысьціянскага чалавека» (не захавалася, у 1636 годзе перакладзена на нямецкую мову). У 1597 годзе выйшла яго «Зварот да братоў-эвангелістаў», у якім Намыслоўскі заклікаў кальвіністаў да саюзу з арыянамі ў процідзеяньні каталіцкай рэакцыі. У 1598 годзе выдаў палемічную працу «Каталісіс», скіраваную супраць шляхцічаў-кальвіністаў[1].

Грамадзка-палітычныя і рэлігійныя погляды Намыслоўскага на працягу яго жыцьця зьведалі значныя зьмены, дайшло да таго, што ў 1615 годзе ён быў выключаны з сацыянскай абшчыны за атэізм[1]. Паводле поглядаў быў рацыяналістам, дэістам, выступаў за сьвецкае выхаваньне, у якім асноўным лічыў гуманізм і вучэньне пра натуральную мараль[2]. У 1596 годзе погляды Намыслоўскага былі раскрытыкаваныя ў кнізе галяндзкага тэоляга Юніюса[2].

Сентэнцыі Намыслоўскага пераклалі на беларускую мову Якуб Парэцкі ды Юрась Сьвірка[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads