Ян Кішка
(1547—1592) кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Кі́шка (1552 — 26 ліпеня 1592) — дзяржаўны і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1569—1579) і падчашы вялікі літоўскі (1579—1588), староста жамойцкі (1579—1588), кашталян віленскі (з 1588).
Валодаў 70 местамі і 400 вёскамі. Быў дзяржаўцам быстрыцкім і цівуном эйрагольскім.
Remove ads
Біяграфія
З шляхецкага роду Кішкаў гербу Дуброва, сын Станіслава, ваяводы віцебскага, і Ганны з Радзівілаў. У пачатку 60-х гадоў XV стагодзьдзя навучаўся ў Базылі, Цюрыху, Рыме, Нэапалі і Балёньні.
Па вяртаньні на Радзіму ў 1569—1579 гадох быў крайчым вялікім літоўскім, у 1579—1588 гадох — падчашым вялікім літоўскіх, у 1579—1588 гадох — старостам жамойцкім, з 1588 году — кашталянага віленскага.
Браў удзел у выправах Стэфана Баторыя на Маскоўскую дзяржаву. За свой кошт выставіў 400 коньнікаў і 120 чалавек пяхоты.
Заснаваў Іўеўскую арыянскую акадэмію, друкарню ў Вэнграве на Падляшшы (1570 год), Лоскую друкарню. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў.
На арыянскіх сынодах у 1578, 1581 і 1582 гадох выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыянскім руху. На сойме Рэчы Паспалітай у 1589 годзе выступіў у абарону верацярпімасьці[4].
Да 1575 года ажаніўся з Альжбетай Астроскай (памерла ў 1599), не пакінуў нашчадкаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads