Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»
(1702—1762) ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Казімер Радзівіл (мянушка «Рыбанька»; 13 чэрвеня 1702, Алыка — 15 траўня 1762, Нясьвіж) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Канюшы вялікі літоўскі (1728—1734), маршалак надворны літоўскі (1734—1735), гетман польны (1735—1744) і вялікі літоўскі (з 1744), кашталян (1735—1737) і ваявода троцкі (1737—1742), кашталян (1742—1744) і ваявода віленскі (з 1744). Кавалер ордэнаў Белага арла (1727)[3], баварскага Сьвятога Губэрта (1724), расейскіх Сьвятога Андрэя Першазванага (15.05.1758) і Аляксандра Неўскага (15 або 18.05.1758)[4].
Міхал Казімер Радзівіл — найбольш уплывовы прадстаўнік роду Радзівілаў у сярэдзіне XVIII стагодзьдзя, адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай. Па сьмерці малодшага брата Гераніма Флярыяна ў 1760 годзе атрымаў у спадчыну ягоныя Слуцкае і Капыльскае княствы, Біржы, Кейданы, Копысь, Койданаў, Невель, Себеж, Белую ды іншыя.
Remove ads
Біяграфія

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Караля Станіслава і Ганны Кацярыны з Сангушкаў. Атрымаў хатнюю адукацыю. Па сьмерці бацькі ў 1719 годзе ачоліў Нясьвіскую і Алыцкую ардынацыі.
3 1720 году неаднаразова абіраўся паслом на соймы, маршалак Вярхоўнага Трыбуналу ў 1728 годзе. У час замежнага падарожжа ў 1723 годзе атрымаў ад нямецкага імпэратара месца ў імпэрскім райхстагу.
У палітычным жыцьці сьпярша супрацаваў з групоўкай князёў Чартарыйскіх, па сьмерці караля Аўгуста Моцнага ў 1733 годзе выступіў супраць новаабранага караля Станіслава Ляшчынскага. Браў удзел у арганізацыі новага выбарчага сойму, дзе ў кастрычніку 1733 году ў прытомнасьці расейскага войска і ўласнага войска Радзівілаў каралём абралі Аўгуста Саса. За гэта ў 1734 годзе атрымаў пасаду маршалка надворнага.

У 1734—1735 гадох на чале ўласных харугваў браў удзел у баях супраць прыхільнікаў Казімера Ляшчынскага ў Літве, якіх узначальваў А. Пацей. Перамогі спрыялі набыцьцю новых пасадаў.
Разам з гетманам вялікім Міхалам Сервацыям Вішнявецкім у 1741 годзе прадухіліў стварэньне ў Літве канфэдэрацыі супраць караля, што яшчэ больш умацавала палітычнае становішча. У 1744 годзе распачаў ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне супраць ваяводы сандамірскага Я. Тарлы праз валоданьне маёнткамі.
У 1740-я гады ачольваў у Вялікім Княстве Літоўскім магнацка-шляхецкую групоўку, якая выступала супраць палітыкі Чартарыйскіх па рэфармаваньні анархічнага дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай; супраць Чартарыйскіх склаў пагадненьне з гетманам вялікім каронным Ю. Патоцкім. Падтрымліваў добрыя адносіны з ўладамі Расейскай імпэрыі[5].
У 1748 годзе як галава роду зьняволіў клецкага ардыната Марціна Радзівіла, якога абвясьцілі вар’ятам, і атрымаў ягоныя маёнткі. Камандаваў здушэньнем Камянецкага паўстаньня (1754—1756).
Адбудоўваў Нясьвіж і Нясьвіскі замак, якія моцна пацярпелі ў Вялікую Паўночную вайну (1700—1721), запрашаў у свае маёнткі архітэктараў (І. Ждановіч), мастакоў (Гескія), артыстаў, рамесьнікаў. На ягоныя сродкі ў 1740 годзе ў замку збудавалі капліцу, асьвечаную ў 1758 годзе, калі сюды прывезьлі абраз Маці Божай, знойдзены пад Венай у 1683 годзе каралём і вялікім князем Янам Сабескім[6].
Заснаваў Нясьвіскую друкарню, Нясьвіскі кадэцкі корпус, у якім рыхтаваліся афіцэры для яго ўласнага войска, Нясьвіскі тэатар Радзівілаў. Трымаў шмат мануфактураў (суконную і дывановую ў Нясьвіжы, шкляныя ў Налібаках і Ўрэччы, шаўковых паясоў у Слуцку, фаянсавую ў Сьвержані, шпалерную ў Карэлічах). На працягу ўсяго жыцьця вёў дзёньнік («дыярыюш»)[6].
Двойчы браў шлюб. 23 красавіка 1725 году ажаніўся з князёўнай Уршуляй Францішкай (1705-1753), адзінай дачкі ваяводы і кашталяна кракаўскага князя Януша Антонія Вішнявецкага (1678-1741) і Тэафіліі Ляшчынскай (1680-1757). У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Міхал Крыштап;
- Януш Тадэвуш (1734—1750);
- Караль Станіслаў (1734-1790), ардынат нясьвіскі, падчашы вялікі літоўскі, мечнік вялікі літоўскі, ваявода віленскі;
- Ганна;
- Людвіка;
- Тэафілія Канстанцыя (1738—1818), 1-ы муж генэрал-лейтэнант літоўскіх войскаў Ігнаці Мараўскі (пам. 1790), 2-гі муж ротмістар кавалерыі літоўскіх войскаў Ян Тадэвуш Развадоўскі;
- Кацярына Караліна (1740—1789), жонка з 13 чэрвеня 1758 году харунжага вялікага літоўскага Станіслава Фэрдынанда Жавускага (1737—1786). Іх сынам быў літаратар Адам Жавускі, а ўнучкай — Эвэліна Ганская, жонка Бальзака.
Па сьмерці першай жонкі 2 студзеня 1754 году ў Львове ажаніўся з Ганнай Людвікай (1729—1771), дачкой кашталяна каліскага і познанскага Мацея Мыцельскага (каля 1690—1747) і Вэранікі Канажэўскай, удавой стражніка польнага літоўскага Лявона Міхала Радзівіла (1722-1751). Дзеці ад другога шлюбу:
- Вэраніка Яна (нар. 1754), жонка з 21 верасьня 1772 году ваяводы холмскага графа Францішка Станіслава Косткі Чапскага (пам. 1802), які паходзіў з роду Гутэн-Чапскіх (у пасаг Міхал Казімер Радзівіл 28 лістапада 1772 году перадаў Францішку маёнтак Станькаў);
- Геранім Вінцэнт (1759—1786), ардынат клецкі, падкаморы вялікі літоўскі, ажаніўся з прынцэсай Соф'яй Фрыдэрыкай Турн-і-Таксіс;
- Юзэфіна (нар. 1762), 1-ы муж з 1779 году князь Ксавэры Масальскі (пам. 1787), 2-гі муж харунжы вялікі літоўскі Рыгор Грабоўскі (пам. 1822);
- Марыя Вікторыя, жонка пісара вялікага літоўскага Бэнэдыкта Марыконі;
- Канстанцыя.
Remove ads
Галерэя
Малярства
- Творы малярства
- Невядомы мастак, 1749—1756 гг.
- Невядомы мастак, 1749—1756 гг.
- Невядомы мастак, 1762 г.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Зборы НММБ, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы львоўскі мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XIX ст.
- Невядомы мастак, XIX ст.
Графіка
- Графічныя партрэты
- Ё. М. Бэрнігерот, 1-я палова XVIII ст.
- Ё. К. Сысанг, да 1758 г.
- Г. Ляйбовіч, 1758 г.
- М. Старкман, 1857 г.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads