Ян Матаўшак

чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Матаўшак
Remove ads

Ян Ма́таўшак (па-чэску: Jan Matoušek; нар. 9 траўня 1998 году) — чэскі футбаліст, паўабаронца і нападнік клюбу «Багеміянс-1905».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Гулец дэбютаваў у чэскай Другой лізе ў складзе клюбу «Пршыбрам» 12 жніўня 2017 году ў хатнім матчы супраць «Улашыма» 2:3[2]. Свае першыя галы ў прафэсійным футболе забіў праз адзінаццаць дзён у хатнті матчы супраць «Варнсдарфа», які скончыўся зь лікам 3:1[2]. У хуткім часе Матаўшак стаў найлепшым бамбардзірам клюба, якому дапамог прасунуцца ў Першую лігу. Паводле вынікаў сэзону гулец быў абраны найлепшым футбалістам лігі ў сваім дэбютным сезоне[2]. Ужо ў другім матчы першай лігі Матаўшак двойчы ўлучыў мяч у браму «Багеміянса-1905», чым дапамог здабыць перамогу зь лікам 4:2[2]. Пасьля гэтага гулец далучыўся да праскай «Славіі». Трансфэр гульца каштаваў пражанам, як мяркуецца, каля 40 мільёнаў кронаў альбо 1,6 мільёнаў эўра, што было рэкордам за пераход футбаліста з аднаго чэскага клюбу ў іншы[3]. Тым ня менш, футбаліст застаўся ў «Пршыбраме» на правах арэнды, але хутка нападнік быў выкліканы ў Прагу. У «Славіі» нападнік амаль не гуляў, некалькі сэзонаў гуляў у арэндах у «Ябланцы», лібэрацкім «Словане» і «Багеміянсе-1905». Менавіта апошні з гэтых клюбаў склаў з гульцам паўнавартасную дамову ў 2023 годзе.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads