Японцы
этнічная група ў Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Япо́нцы (па-японску: 日本人) — народ ва Усходняе Азіі, асноўнае насельніцтва Японіі. Жывуць таксама ў іншых краінах Азіі, Заходняе Эўропы, Паўночнае і Лацінскае Амерыкі. Агульная колькасьць — каля 122 млн чалавек (2022)[1].
Remove ads
Продкі японцаў апынуліся на Японскіх астравах у выніку 3 буйных міграцый. Асноўнай стала апошняя, якая адбылася паміж III і VI стагодзьдзямі з Усходняе Азіі. Наяўнасьць гэтае міграцыі была ўсталявана ў выніку генэтычных дасьледаваньняў толькі ў пачатку XXI стагодзьдзя. Народная матэрыяльная культура японцаў шмат у чым адаптавана да спэцыфічных умоў Японскага архіпэляга, дзе большасьць тэрыторыяў пакрыты гарамі, часьцяком здараюцца землятрусы, існуюць істотныя кліматычныя адрозненьні паміж поўднем і поўначчу.
Нягледзячы на шматвекавую ізаляванасьць, духоўная спадчына японцаў фарміравалася дзякуючы вонкавым уплывам. Гэта адносіцца і да японскае мовы, што фактычна зьяўляецца ізалятам. Для яе ўласцівы наяўнасць асобных дыялектаў, форм ветлівасьці і вельмі складаная сыстэма пісьма. Але большасць слоў, якімі карыстаюцца сучасныя японцы, калісьці былі запазычаны з іншых моў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads