Ятвезь (Івацэвіцкі раён)
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́твезь[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню вёска ўпамінаецца ў 1559 годзе. У той год была праведзена рэвізія пушчаў у ВКЛ. «На Ятвизи Лососинских людей (належалі двару ў Ласасіне) 25 служб, мешкаюць домами».
У 1846 уваходзіла ў склад фальвараку Альба, у якой у тыя часы ў 24 хатах жыло 130 чалавек. Прыгонныя сяляне в. Ятвезь мелі 192 дзесяціны ворнай зямлі, 64 дзесяціны сенажацяў. Пры кожнай хаце быў агарод у 45 сотак. Агулам сяляне мелі 6 коней, 54 валы, 35 кароў, 16 галоў дробнай жывёлы (цялят), 88 авечак, 43 сьвіньні, 2 пчаліныя вульлі.
У 1905 годзе ў вёсцы жыло 63 чалавекі[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 8 чалавек
- 1999 год — 13 чалавек
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads