Яцэк Мальчэўскі

польскі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia

Яцэк Мальчэўскі
Remove ads

Яцэк Мальчэўскі (па-польску: Jacek Malczewski; 14 ліпеня 1854, Радам, Царства Польскае, Расейская імпэрыя ― 8 кастрычніка 1929, Кракаў, Польшча) ― польскі мастак, адна з галоўных постацяў польскага сымбалізму.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Паходзіў з зьбяднелай шляхецкай сям’і. У 13 гадоў бацькі аддалі хлопчыка ў сям’ю дзядзькі, які выбраў добрых настаўнікаў пляменьніку, сярод якіх быў пісьменнік Адольф Дыгасінскі. Значны ўплыў на сьвядомасць юнака аказалі ідэі польскага мэсіянізму і польскага патрыятызму, характэрныя для польскай эпохі рамантызму[7].

У сямнаццацігадовым узросьце хлопца адправілі ў Кракаў, дзе ён працягваў навучаньне ў гімназіі, а ў вольны час займаўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Сярод яго настаўнікаў быў Ян Матэйка, які параіў таленавітаму юнаку вучыцца жывапісу. Мальчэўскі пачаў асвойваць жывапіс, а завяршыў мастацкую адукацыю навучаньнем у Школе мастацтваў у Парыжы[8].

Удзельнічаў у археалягічнай вандроўцы, арганізаванай графам Каралем Лянцкаронскім у Памфілію, Пісідыю, Грэцыю, куды яны выправіліся ў пачатку верасьня 1884 г. У 1885 годзе знаходзіўся ў Мюнхэне[9].

Увосень 1887 году вярнуўся на радзіму. У тым жа годзе ажаніўся[10].

У 1880 г. наведаў Італію, потым Галіцыю, Львоў[11].

Мальчэўскі быў прафэсарам два тэрміны (1896—1900 і 1912—1921)[12].

У 1897 г. Мальчэўскі быў заснавальнікам мастацкай суполкі «Sztuka» («Мастацтва») разам з іншымі майстрамі, сярод якіх: Тэадор Аксэнтовіч, Юзэф Магофэр, Станіслаў Высьпянскі. Суполка праіснавала доўга — да 1950 году[13].

Пасьля канфлікту з мастаком Юльянам Фалатам ён пакінуў акадэмію і зьмяніў некалькі месцаў жыхарства. Меў некалькі выставаў, у тым ліку ў Львове (1903)[14].

У апошні год жыцьця мастак страціў зрок. Памёр 8 кастрычніка 1929 году[15].

Remove ads

Творчасьць

Вялікі ўплыў на мастацкую сьвядомасць мастака аказалі сьмерць бацькі ў 1884 годзе, пасьля якой ён пачаў дасьледаваць сьмерць як зьяву ў жыцьці чалавека, і сьмерць маці ў 1898 годзе[16].

Творчасьць мастака — пэйзажы і касьцюмаваныя партрэты, сымбалічныя кампазіцыі, арыгінальныя інтэрпрэтацыі рэлігійных сюжэтаў, шматлікія аўтапартрэты[17].

Яго хвалявалі тэмы «мастак і муза», «мастак і яго натхненьне». Спробы асэнсаваць гэта былі як у вобразах іншых мастакоў (партрэт Адама Асныкі з музай), так і ў аўтапартрэтах[18].

Не маючы прывабнай зьнешнасьці, мастак, тым ня менш, пакінуў некалькі незвычайных аўтапартрэтаў, як у рэлігійных кампазіцыях («Хрыстос і Пілат», «Хрыстос у Эмаўсе»), так і ў касьцюмаваных партрэтах (у дасьпехах) або з бытавой афарбоўкай. І паказаў, што любы чалавек можа быць значным і прывабным[19].

Далёкі ад дэкаратыўнасьці Станіслава Высьпянскага і мадэрну як такога, Мальчэўскі зачапіў глядацтва цікавымі кампазыцыямі сымьалічнай афарбоўкі, дзе распрацаваў праблему перадачы нацыянальных традыцыяў ад мёртвых да жывых[20].

Remove ads

Асноўныя працы

• «Паўстаньне ў шахце» 1882

• «Арыштанты на этапе» 1883

• «Інтрадукцыя» 1890

• «Мэлянхолія» 1890—1894

• «Сьвяты вечар у Сыбіру» 1892

• «Бязвыходная сытуацыя» 1895—1897

• «Мае жыцьцё, дзяцінства»

• «Анёлу, я пайду за табою»

• «Спакой у кайданах», 1899

• «Дворык у зьвярынцы, Кракаў»

• «Геркулес на ростанях»

• «Ідылія»

• «Разьвітаньне»

• «Пэйзаж з Тобіям і анёлам»

• «Сланечнікі»

• «Рыбалка з русалкаю»

• «Зімовы пэйзаж»

• «У момант стварэньня сьпячай гарпіі» 1901

• «Саламэя чакае, пакуль адсякаюць галову сьв. Яну Хрысьціцелю»

• «Вяртаньне блуднага сына»

• «Маё жыццё. Мая душа»

• «Натхненьне мастака»

• «Маё жыцьцё. Вяртаньне»

• «Анёл і пастушок І» 1903

• «Анёл і пастушок II»

• «Атручаны калодзеж. Хімера» 1906

• «Мае мадэлі»

• «Сьмерць Алены» 1907

• «Сьмерць завітала» або «Танатас»

• «Аўтапартрэт з палітрай»

• «Аўтапартрэт з сатырам»

• «Аўтапартрэт і Эрынія» 1910

• «Аўтапартрэт і маладая смерць» 1910

• Піфія Мальчэўскага 1917

• «Ніка, багіня перамогі»

• «Жонка мастака і два фаўны»

• «Сівы фаўн»

• «Circulys vitiosus»[21].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads