Яўгенія Пфляўмбаўм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаўм (1 лістапада 1908, Менск — 13 студзеня 1996, Менск) — беларуская паэтка і перакладніца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і менскага чыгуначніка-немца Эргарда Карлавіча Пфляўмбаўма і Алены Кандратаўны Лагун.

У 1930 годзе скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Актыўна ўдзельнічала ў літаратурна-грамадзкім жыцьці: спачатку была сябрам «Маладняка», потым — БелАПП, а пазней уваходзіла ў склад кіраўніцтва гэтых арганізацый. У 1930—1932 гг. працавала бібліёграфам Кніжнай палаты пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, літсупрацоўнікам рэспубліканскай газэты «Звязда».
Летам 1931 г. выйшла замуж за Максіма Лужаніна. Калі ў 1933 г. Максім Лужанін быў рэпрэсаваны і на 2 гады сасланы ў сібірскі Марыінск, паэтка паехала следам за мужам, каб быць з ім побач. Пфляўмбаўм была вымушана прадаць сваю бібліятэку з унікальнымі выданьнямі, каб набыць чыгуначны квіток на цягнік[1]. Пасьля вызваленьня мужа пераязджае разам зь ім ў Маскву, дзе ў 1935—1945 гг. працуе рэдактарам Абароннага дзяржаўнага выдавецтва («Оборонгиз»).

Падчас нямецка-савецкай вайны служыла ў супрацьпаветранай абароне Масквы. З 1945 г. і да самай сьмерці жыла ў Менску.
Сябра СП СССР з 1989 г.
Памерла 13 студзеня 1996 году. Пахаваная на могілках вёскі Паперня ў Менскім раёне, дзе пазьней поруч з ёю быў пахаваны Максім Лужанін[2].
Remove ads
Творчасьць
Друкавацца пачала з 1924 г. у часопісах «Маладняк», «Полымя», у газэтах «Савецкая Беларусь», «Звязда». У 1926 г. разам з сваімі равесьніцамі З. Бандарынай і Н. Вішнеўскай выдала калектыўны зборнік «Вершы».
Пасля вяртання з ссылкі Лужанін вырашае ўсё рабіць так, як патрабуе кіруючая партыя. Паэтка не пагадзілася з мужам, і амаль усё сваё жыццё пісала ў стол, не спадзеючыся калі-небудзь пабачыць напісанае ў друку[3].
Перакладала з ангельскай — Джорджа Байрана і Джэка Лёндана, і з расейскай — прозу і драматургію Антона Чэхава і Максіма Горкага[1]. Усе пераклады друкаваў Максім Лужанін.
Вершы Пфляўмбаўм хацеў надрукаваць Аркадзь Куляшоў, які выпадкова прачытаў іх, калі наведаў Лужаніна. Аднак сьмерць Куляшова адклала вяртаньне паэткі ў друк[1]. Толькі ў 1989 годзе выйшаў зборнік паэзіі «Сувой жыцьця» з прадмовай Анатоля Вярцінскага, а ў 1992 г. — кніга «На захадзе сонца».
Перад сьмерцю Пфляўмбаўм хацела выдаць трэцюю кнігу вершаў «Зімовае сонца». Але, нягледзячы на намаганьні Лужаніна, які пасьля сьмерці жонкі рыхтаваў зборнік да друку, кніга так і засталася нявыдадзенай[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads