Яўген Касьцюкевіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Касьцюкевіч (нар. 19 сьнежня 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.
Кар’ера
Выхаванец жодзінскага «Тарпэда». Гуляў за клюбны дубль ды прыцягваўся таксама да асноўнага складу. У 2008 годзе езьдзіў на прагляд у расейскі ЦСКА, аднак праз выяўленыя праблемы са здароўем быў вымушаны вярнуцца ў Беларусь і неўзабаве завяршыў кар’еру[2]. Застаўся працаваць у Жодзіне[3], пазьней пачаў таксама гуляць у футбол на аматарскім узроўні.
У 2015 годзе пачаў працаваць у клюбе «Крумкачы» трэнэрам брамнікаў і відэаапэратарам. Пазьней празь некамплект брамнікаў быў заяўлены за клюб у Першую лігу[4] і неўзабаве стаў асноўным брамнікам клюбу, якому дапамог прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2016 году стаў другім брамнікам «Крумкачоў» пасьля Андрэя Федарэнкі. 7 траўня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гарадзеі» (0:1).
Сэзон 2017 году пачаў у якасьці другога брамніка «Крумкачоў» пасьля Антона Амельчанкі, але той пазьней атрымаў траўму і пакінуў каманду, што дазволіла Касьцюкевічу заняць месца ў асноўным складзе. 29 ліпеня 2017 году забіў гол ударам з сваёй штрафной пляцоўкі ў браму клюбу «Віцебск», якую абараняў Дзьмітры Гушчанка[5]. Аднак у тым жа матчы атрымаў чырвоную картку і быў выдалены з поля. Застаўся ў камандзе ў сэзоне 2018 годзе, калі «Крумкачы» не былі дапушчаныя да ўдзелу ў Найвышэйшай лізе і заявіліся ў Другую лігу. У чэрвені 2018 году зьехаў на жыхарства ў Кітай па сямейных абставінах[6]. У верасьні вярнуўся ў Беларусь[7] і неўзабаве зноў пачаў выступаць за «Крумкачы». У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам, які зьмяніў афіцыйную назву на НФК[8]. У чэрвені 2019 году пакінуў каманду[9]. Пасьля пераехаў у Варшаву[10].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads