Антон Амельчанка

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Антон Амельчанка
Remove ads

Антон Амельчанка (нар. 27 сакавіка 1985 году, Гомель, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік. Працуе трэнэрам брамнікаў у мазырскай «Славіі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Антон ёсьць выхаванцам гомельскага футболу. У 2004 годзе дэбютаваў у асноўным складзе клюбу «Гомель». У сваім першым сэзоне згуляў 5 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, у другім — 15.

Thumb
Амельчанка ў кашулі «Растова» ў 2013 годзе.

З 2006 году быў гульцом «Масквы» і выступаў за дублюючы склад гэтага клюбу. У 2007 годзе правёў 4 матчы ў чэмпіянаце Расеі за асноўны склад. Некаторы час поруч з Юрыем Жаўновым і Ільлём Гаўрылавым утвараў беларускае трыё брамнікаў «Масквы». Пасьля спыненьня існаваньня сталічнага клюбу 10 сакавіка 2010 году падпісаў 3-гадовы кантракт з «Растовам», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2010 быў прызнаны заўзятарамі найлепшым футбалістам каманды ў адыходзячым годзе. У сьнежні 2010 году скасаваў кантракт з клюбам.

20 сьнежня 2010 году падпісаў кантракт з маскоўскім «Лякаматывам» тэрмінам на 3 гады, але гульнявой практыкі ня меў, застаючыся на лаўцы запасных. 7 чэрвеня 2012 году перайшоў у арэнду ў «Церак» на сэзон 2012—2013 гадоў[3]. У чэрвені 2013 году зноў падпісаў кантракт на тры гады з «Растовам»[4]. Улетку 2014 году паводле рашэньня Палаты па разьвязаньні спрэчак РФС ня лічыцца легіянэрам у чэмпіянаце Расеі[5].

У чэрвені 2015 году падпісаў кантракт з «Факелам» з Варонежу[6], які пакінуў у лістападзе 2015 году[7]. У студзені і лютым 2016 году праходзіў прагляд у «Анжы», але камандзе не падышоў[8].

У лютым 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[9], якую пакінуў у ліпені 2016 году[10]. У другой палове 2016 году заставаўся без каманды, падтрымліваючы форму самастойна ў родным Гомлі. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Крумкачы»[11]. У сталічным клюбе стаў асноўным брамнікам, аднак у траўні 2017 году атрымаў траўму. Празь стан здароўя ў ліпені таго ж году завяршыў кар’еру[12].

Міжнародная

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 22 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю (2:1). Усяго за нацыянальную зборную правёў 7 матчаў.

Трэнэрская

З 2018 году працаваў у «Гомлі» трэнэрам брамнікаў дублюючага складу. У студзені 2020 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб асноўнай каманды ў якасьці трэнэра брамнікаў[13]. У сьнежні 2021 году разам з галоўным трэнэрам Іванам Біёнчыкам перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[14]. У красавіку 2022 году пакінуў «Шахцёр» разам зь Біёнчыкам[15].

Зь ліпеня 2022 году працаваў трэнэрам брамнікаў у акадэміі клюбу «Хімкаў»[16]. У кастрычніку 2022 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Біёнчыка ў мазырскай «Славіі»[17]. У красавіку 2023 году ў сувязі з траўмамі брамнікаў быў заяўлены за «Славію» таксама ў якасьці гульца[18].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads