Яўген Ляшко
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўге́н Ляшко́ (нар. 24 чэрвеня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец ДЮСШ «Белкард». З 2012 году пачаў выступаць за дубль гарадзенскага «Нёмана». У сэзоне 2014 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе гарадзенцаў. Перад сэзонам 2015 году значная колькасьць маладых гульцоў, у тым ліку і Ляшко, была пераведзеная ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 году дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе і правёў увесь матч на пазыцыі правага абаронцы. У далейшым здолеў замацавацца на гэтай пазыцыі ў асноўнай камандзе.
У першай палове 2017 году страціў месца ў асноўнай камандзе і выступаў за дубль. У жніўні 2017 году быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Ліда»[3]. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году вярнуўся ў «Нёман», зь якім падпісаў новы кантракт на адзін год[4][5]. У сэзоне 2018 году гуляў пераважна за дубль гарадзенцаў, часам зьяўляючыся ў асноўнай камандзе. Сэзон 2019 году пачынаў у першай адзінаццатцы, пазьней страціў месца, аднак працягваў быць у абойме асноўнай каманды, часам таксама прыцягваўся да дубля. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на наступны сэзон[6].
У сярэдзіне 2020 году трывала зьяўляўся ў пачатковым складзе гарадзенцаў, але пасьля страціў месца ў асноўным складзе, звычайна застаючыся на лаўцы запасных, прыцягваўся да матчаў дубля. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[7]. Сэзон 2021 году пачынаў на лаўцы запасных, з траўня пачаў зьяўляцца ў стартавым складзе, зь ліпеня ўжо радзей выходзіў на поле. У студзені 2022 году яшчэ на год падоўжыў пагадненьне з гарадзенскім клюбам[8]. У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму застаўся без кантракту, ня трапіў у заяўку клюбу на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, але працягваў трэнавацца з гарадзенцамі.
Міжнародная
Гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы. 11 чэрвеня 2015 году дэбютаваў у моладзевай зборнай, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads