86-ы полк пяхоты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
86-ы пяхотны полк (86 pp) — аддзел пяхоты Самаабароны Літвы і Беларусі і Войска Польскага II Рэчы Паспалітай.
Утвораны ў верасьні 1921 року ў выніку пераназваньня Менскага палку стральцоў Войска Сярэдняй Літвы.
У верасьнёўскай вайне Польшчы супраць Трэцяга Райху полк удзельнічаў у складзе 19-й дывізіі пяхоты Войска Польскага з складзе Арміі «Прусы».
Remove ads
Полк у мірныя часы
Ад 9 сакавіка 1921 року полк разьмяшчаўся ў гарнізоне Вільня, а ад верасьня 1922 року ў гарнізоне ў Маладэчне (III батальён знаходзіўся ў Красным пад Маладэчнам, а батальён запасу ў Новавілейцы). У 1924 року ў межах фальварку Гелянова было распачата будаўніцтва новых кашараў для аддзелу, ініцыятарам будаўніцтва зьявіўся тагачасны камандзір палка Людвік Бацянскі. Падчас будоўлі кашараў у Гелянове выявіліся фінансавыя парушэньні брата ген. Даб-Бернацкага.
Па распараджэньні Міністэрства вайсковых справаў Польшчы з 1939 року полк быў залічаны да III катэгорыі пяхотных палкоў (што значыць, што полк знаходзіўся ў стане, набліжаным да вайны). Чакалася, што польскае войска падчас вайны будзе весьці абаронную вайну. Штогод полк атрымліваў каля 1010 навабранцаў, большая частка зь якіх былі выхадцамі з Маладэчна й навакольля. Па штаце ў палку было 68 афіцэраў і 2200 падафіцэраў і жаўнераў[1].
Remove ads
Жаўнеры палку

Камандзіры палку
- палкоўнік пяхоты Фабіян Каборда (17 сьнежня 1918 — 20 студзеня 1919)
- палкоўнік пяхоты Язэп Бародзіч (21 студзеня — 29 красавіка 1919)
- падпалкоўнік пяхоты Браніслаў Адамовіч (ад 29 красавіка 1919)
- палкоўнік пяхоты Зьдзіслаў Мацькоўскі (1923 — сакавік 1927)
- палкоўнік дыплямаваны Людвік Бацянскі (ад сакавіка 1927)
- падпалкоўнік дыплямаваны Уладыслаў Смалярскі (ад студзеня 1931)
- палкоўнік дыплямаваны Юзэф Вятар (кастычнік 1934 — студзень 1936)
- палкоўнік дыплямаваны Уладыслаў Ігнацы Міхальскі (ад 1936)
- падпалкоўнік пяхоты Валенты Пэшэк (красавік 1938 — лістапад 1939)
Афіцэры
- Стэфан Бэстык
- Конрад Краеўскі
Вышэйшы камандны састаў у верасьні 1939
- кіраўнік палку — палкоўнік Валенты Пэшэк
- кіраўнік I батальёну — маёр Чэслаў Скіміна
- кіраўнік II батальёну — маёр Францішак M. Mараўскі
- кіраўнік III батальёну — палкоўнік Браніслаў Паплатэк
Узнагароджаныя срэбным крыжам Ордэну Virtuti Militari V кляса за вайну 1918—1920
Сьпіс узнагароджаных срэбным крыжам Ордэну Virtuti Militari V кляса за вайну 1918—1920 гг.[2]

|
|
|

Remove ads
Палкавыя сымбалі
Штандарт
Сьцяг 86-га палка быў заснаваны грамадзтвам Менску. 18 сакавіка 1921 року штандарт палку ўручыў у Вільні дэлегат РП Уладыслаў Рачкевіч[4].
Другую харугву полк атрымаў ад жыхароў сталіцы Варшавы за заслугі ў яе абароне ў жніўні 1920 року. Срэбранага арла да харугвы прапанаваў Вінцэнты Вабіньскі. Харугва была ўручана 30 сакавіка 1921 року праз ксяндза біскупа Бандурскага. Для сьвяткаваньня ўсялякіх урачыстасьцяў полк ужываў абедзьве харугвы. Пазьней другая харугва была аддадзена Музэю Войска ў Варшаве.[5]
Нагрудны знак
Нагрудны знак быў зацьверджаны распараджэньнем Міністэрства Вайсковых Спраў ад 18 траўня 1929 року, мае форму крыжа. У сярэдзіне знака перасякальныя зброі, на якія накладзены срэбны арол з шырока расстаўленымі крыламі, які трымае гербавы шчыт Менскай зямлі, пакрыты чорна-белай эмальлю. Зброя крыжа пераплятаецца са срэбраным лаўровым вянком. Акрамя таго зьнізу знак мае надпісы дат утварэньня палка 1712 і 1918[6].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads