Срэбны кодэкс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Срэбны кодэкс
Remove ads

Codex Argenteus (па-беларуску: «Срэбная кніга») — рукапіс VI стагодзьдзя, які зьмяшчаў выкананы ў IV стагодзьдзі біскупам Вульфілам пераклад Бібліі на гоцкую мову. З 336 арыгінальных аркушаў захаваліся 188, уключаючы шпаерскі фрагмэнт, выяўлены ў 1970 року. Частка рукапісу знаходзіцца ў сталай экспазыцыі бібліятэкі Carolina Rediviva ва Ўпсале (Швэцыя)[1].

Thumb
Старонка са «Срэбнага кодэксу»

Мінуўшчына

У той пэрыяд, калі Вульфіла працаваў над перакладам Бібліі, плямёны, якія мы лічым гоцкімі, былі намінальнымі арыянамі, то бок датычна асобы і прыроды Хрыста яны прытрымліваліся вучэньня Арыя. Верагодна, «Срэбная Біблія» была напісаная для остгоцкага караля Тэадорыка Вялікага альбо пры ягоным двары ў Равэне, альбо ў даліне ракі По, альбо ў Брэшыі. Гэта была ўражвальная кніга, напісаная залатым і срэбным атрамантам на высокаякасным тонкім пурпурным(en) вэліну з дэкаратыўна ўмацаванымі каштоўнымі камянямі. Па сьмерці Тэадорыка ў 526 Срэбная Біблія не згадваецца ў інвэнтарох ці кніжных сьпісах цягам тысячагодзьдзя.

У XVI стагодзьдзі частка «Codex Argenteus» (187 з 336 арыгінальных пэргамэнтных аркушаў) былі выяўленыя ў былым бэнэдыктынскім вэрдэнскім кляштары (каля Эсэну ў Райнляндзе), адным з найбагацейшых у Сьвятой Рымскай імпэрыі. Яна была перавезеная ў бібліятэку імпэратара Рудольфа II ў Празе[2]. Пасьля бітвы пад Прагай 1648 року кодэкс як вайсковы трафэй трапіў у Стакгольм, у бібліятэку каралевы Крыстыны. Пасьля ейнага навяртаньня ў каталіцтва і адмаўленьня ад стальцу кніга ў 1654 была перавезеная ў Нідэрлянды разам з уласнасьцю ейнага былога бібліятэкара Ісаака Восіюса. У 1660-я граф Магнус Габрыель дэ ля Гарды выкупіў яе для Упсальскага ўнівэрсытэту, у бібліятэцы якога кодэкс захоўваецца і цяпер.

Пра тое, куды зьнік кодэкс між VI і XVI стагодзьдзямі, а таксама пра лёс рэшты рукапісу, нічога невядома. Апошні, 336-ы аркуш быў выяўлены ў кастрычніку 1970 року ў Шпаеры (Нямеччына), падчас рэстаўрацыі капліцы Афры Аўгсбурскай.

Remove ads

Зьмест

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads