Ф-16
амэрыканскі зьнішчальнік 1974 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ф-16 «Баявы сокал»[1][2] (анг. F-16 Fighting Falcon) — шматфункцыянальны лёгкі зьнішчальнік, распрацаваны кампаніяй General Dynamics у ЗША.
У 1993 General Dynamics прадала свой авіябудаўнічы бізнэс кампаніі Lockheed Corporation (у цяперашні час — Lockheed Martin). Дзякуючы сваёй унівэрсальнасьці і адносна невысокаму кошту, F-16 карыстаюцца посьпехам на міжнародным рынку ўзбраеньняў, знаходзяцца на ўзбраеньні 24 краін. F-16 зьяўляецца самым масавым зьнішчальнікам чацьвёртага пакаленьня — на 2009 год пабудавана больш за 4400 машын. Хоць F-16 больш не будуецца для ВПС ЗША, ён усё яшчэ вырабляецца на экспарт.
Remove ads
Эксплюатацыя ў ВПС ЗША
Прататып пад азначэньнем YF-16 (№ 72-01567) упершыню падняўся ў паветра 21 студзеня 1974 году, калі падчас праверкі на аэрадроме пілёт быў змушаны ўзьляцець, каб пазьбегнуць аварыйнай сытуацыі. Першы палёт па праграме выпрабаваньняў адбыўся 2 лютага таго ж году. У наступным годзе зьявіўся F-16A, а ў 1977 г. — двухмесны F-16B. У адпаведнасьці з сэрыяй «Блёк 15» (праграма паступовай мадэрнізацыі), самалёты гэтых варыянтаў абсталяваныя стабілізатарам павялічанай плошчы. Праграма ўдасканаленьня Ф-16 прынятая гэтак жа Бэльгіяй, Даніяй, Нідэрляндамі, Нарвэгіяй і ЗША. Паводле стандарту «Блёк 15», былі палепшаныя ўсё раней выпушчаныя машыны, на якіх усталяваныя новая радыёлякацыйная станцыя (РЛС) AGP-66 (V2A) і індыкатар на лабавым шкле. З кастрычніка 1986 г. ВПС ЗША прыступілі да мадэрнізацыі 270 F-16A/B па праграме ADF (па-ангельску: Air Defense Fighter[3]; змагар супрацьпаветранай абароны) для пераабсталяваньня самалётаў у зьнішчальнікі-перахопнікі СПА. Гэтыя машыны атрымалі ўдасканаленую РЛС, здольную адсочваць дробныя мэты, і пускавыя ўстаноўкі для ракет AIM-7 «Sparrow», здольных зьнішчаць аб’екты за межамі поля бачнасьці. F-16 СПА могуць несьці 6 КР AIM-120, AIM-7 або AIM-9 клясы «паветра-паветра».
Remove ads
Пэрспэктыўныя праграмы
Праграмы наступнага ўдасканаленьня Ф-16 уключаюць CCV (па-ангельску: Control Configured Vehicle[4]; самалёты з канфігурацыяй, вызначанай сыстэмай кіраваньня) і AFTI (па-ангельску: Advanced Fighter Technology Integration[5]) — экспэрымэнтальная машына з патройнай лічбавай сыстэмай кіраваньня палётам і вялікімі падфюзэляжнымі грабянямі. F-16XL бясхваставой схемы, мог мець магутнае ўзбраеньне, вялікую далёкасьць палёту і лепшую манэўранасьць у параўнаньні з зыходным F-16. Першы палёт новага самалёта адбыўся 3 ліпеня 1982 г.[6], аднак лётныя выпрабаваньні па гэтай праграме былі згорнутыя ў канцы 1980-х гг. па ініцыятыве ВПС ЗША, а два пабудаваных самалёта былі перададзеныя NASA для дасьледчых мэт.

Remove ads
Авіяпарк па краінах
Бахрэйн — 20 (на 2023 год)[7]
Бэльгія — 53
Вэнэсуэла — 18
Грэцыя — 154
Данія — 43 (на 2023 год)[8]
Эгіпет — 206
Ізраіль — 196
Інданэзія — 33
- Ірак — 34
Ярданія — 47 (на 2010 год)
Італія — 34
- Марока — 23
Нідэрлянды — 42
Нарвэгія — 74
Аб'яднаныя Арабскія Эміраты — 78
Аман — 23
Пакістан — 75
Польшча — 48
Партугалія — 45
Паўднёвая Карэя — 164 (на 2010 год) купляюцца ў ЗША і вырабляюцца па ліцэнзіі
Сынгапур — 60
Тайлянд — 50 (на 2010 год)
Тайвань — 140
Турэччына — 213 (на 2010 год) вырабляюцца па ліцэнзіі
Чылі — 46
Марока 24 (на 2010 год)
ЗША 1211 (на 2010 год)
Баявое ўжываньне
Першы выпадак баявога ўжываньня F-16 зафіксаваны 26 красавіка 1981 году ў Лібане.
Афіцыйная статыстыка паветраных перамог і параз
Паводле афіцыйнай інфармацыі ВПС ЗША і Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы, Ф-16 ВПС ЗША і краін Паўночнаатлянтычнага зьвязу атрымалі ў агульнай складанасьці 8 паветраных перамог. Усе перамогі былі здабытыя ў Іраку і на Балканах.
Акрамя таго, паводле афіцыйнай інфармацыі ВПС Ізраілю, ізраільскімі F-16 было здабыта каля 40 паветраных перамог над самалётамі ВПС Сырыі.
Такім чынам агульны лік паветраных перамог Ф-16 пад кіраваньнем пілётаў з ЗША, Ізраілю і краін Паўночнаатлянтычнага зьвязу складае каля 50 самалётаў.
Баявыя страты
- Па вэрсіі СССР, падчас Лібанскай вайны 1982 году, сырыйскім бокам было зьбіта 6 самалётаў Ф-16. Але ізраільскі бок абвяргае гэтую інфармацыю[9].
- 29 красавіка 1987 году на аўгана-пакістанскай мяжы адзін з Ф-16 быў страчаны пры нявысьветленых абставінах (прыводзіліся чатыры вэрсіі: альбо зьнішчальнік, які заходзіў зьнізу патрапіў пад бомбы, скінутыя зь МіГ-23, альбо быў зьбіты авіяпушкай МіГ-23, альбо перавысіў дапушчальную перагрузку і разваліўся ў паветры, альбо быў зьбіты ракетай кіраванага самалёта).
- Да 7 самалётаў Ф-16 страцілі ВПС ЗША падчас вайны ў Пэрсыдзкай затоцы ў 1991 годзе.
- 2 чэрвеня 1995 году, падчас апэрацыяў у Босьніі, быў страчаны адзін Ф-16 ВПС ЗША. Ён быў зьбіты зь зямлі, пілёт катапультаваўся.
- 8 кастрычніка 1996 году, падчас інцыдэнту на грэка-турэцкай мяжы, грэцкім зьнішчальнікам Міраж 2000 быў зьбіты турэцкі Ф-16, адзін з чальцоў павозкі якога загінуў.
- 2 траўня 1999 году падчас апэрацыі NATO супраць Югаславіі, зэнітна-ракэтным комплексам С-125 быў зьбіты самалёт Ф-16, пілёт катапультаваўся (сэрбскія і расейскія крыніцы называюць лічбу да 7 зьбітых Ф-16).

Небаявыя страты
- У 1991 годзе падчас правядзеньня апэрацыі ў Пэрсыдзкай затоцы, з-за тых ці іншых выключна тэхнічных прычын, пацярпелі крушэньне 7 самалётаў Ф-16.
- 1 красавіка 2006 году адразу пасьля ўзьлёту з авіябазы Luke (Арызона) разьбіўся самалёт Ф-16 (пілёт катапультаваўся)[10].
- 5 красавіка 2006 году адразу пасьля ўзьлёту ўпаў самалёт Ф-16 (пілёт катапультаваўся)[11].
- У красавіку 2006 году падчас трэніравальнага палёту зьнішчальнік Ф-16 ВПС Паўднёвай Карэі рухнуў у Жоўтае мора (раён правінцыі Чхунчхон-Намдо).
- 8 ліпеня падчас трэніровачнага палёту разьбіўся Ф-16 ВПС Грэцыі (пілёт пасьпеў катапультавацца)[12].
- 14 верасьня 2006 году падчас трэніровачнага палёту разьбіўся Ф-16 ВПС Ярданіі[13].
- 10 сакавіка 2009 году ля берагоў штата Паўднёвая Караліна, пацярпеў крушэньне Ф-16 ВПС ЗША[14].
- 16 сьнежня 2009 году падчас вучэньняў у Тайляндзе «Залатая кобра», па тэхнічных прычынах пацярпеў крушэньне зьнішчальнік Ф-16, пілёт катапультаваўся[15].
Remove ads
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі


Прыведзеныя характарыстыкі адпавядаюць мадыфікацыі F-16C Block 50/52:
- павозка — 1 пілёт
- даўжыня — 15,03 м
- размах крылаў — 9,45 м
- з ракетамі на канцах крыла: — 10,0 м
- вышыня — 5,09 м
- плошча крылаў — 27,87 м²
- Каэфіцыент падаўжэньня крыла:- 3,2
- Стрэлавіднасьць — 40°
- База шасьсі — 4,0 м
- Каляіна шасі — 2,36 м
- маса пустога

- з рухавіком F100: 8910 / 9358 кг (без/з канформнымі бакамі)
- з рухавіком F110: 9017 / 9466 кг (без/з канформнымі бакамі)
- маса падрыхтаванага
- нармалёвая ўзьлётная маса (з двума ракетамі «паветра-паветра», без ПТБ)
- з рухавіком F100: 12723 / 14548 кг (без/з канформнымі бакамі)
- з рухавіком F110: 12852 / 14661 кг (без/з канформнымі бакамі)
- максымальная узьлётная маса — 21772 кг
- Маса вонкавай нагрузкі: (з поўнай запраўкай унутраных бакаў)
- з рухавіком F100: 8855 / 9635 кг (без/з канформнымі бакамі)
- з рухавіком F110: 8742 / 9190 кг (без/з канформнымі бакамі)
- маса паліва — 3228 кг
- Аб’ём паліўных бакаў — 3986 л
- Падвясныя паліўныя бакі — 1 на 1136 л і 2 па 1402 л
- рухавік — 1 × General Electric F110-GE-129 (Block 50) (турба-рэактыўны з фарсажнай камэрай)
- фарсажная цяга — 131,6 кн
- максымальная хуткасьць — 2,0М на 12200 м
- баявы радыюс (Block 50):
- з канформнымі бакамі, 3940 л у ПТБ, 2×907 кг бомбы, па профілі вялікая-малая-малая-вялікая вышыня — 1361 км
- з канформнымі бакамі, 5542 л у ПТБ, 2×907 кг бомбы, па профілі вялікая-малая-малая-вялікая вышыня — 1565 км
- без канформных бакаў, 3940 л у ПТБ, 2×AIM-120, 2×AIM-9, паветраны патруль — 1759 км
- перегоначная адлегласьць =(Block 50)
- з канформнымі бакамі, 3940 л у ПТБ — 3981 км
- без канформных бакаў, 5542 л у ПТБ — 4472 км
- практычная столь — 15240 м
- Хуткапад'емнасьць ~275 м/з
- нагрузка — 781,2 кг/м² (пры максымальнай узьлётнай масе)
- цягаўзброеннасьць — 1,03 (без падвесак і канформных бакаў)
- Максымальная эксплюатацыйная перагрузка: +9 g
Узбраеньне:
- Гарматы — 1 × 20 мм шасьціствольная гармата M61A1 з 511 сн.
- кропкі падвескі — 9
- баявая нагрузка (пры +5,5 g):
- пад фюзэляжам — 1000 кг
- унутраныя — 2 × 2041 кг
- цэнтральныя — 2 × 1&587 кг
- вонкавыя — 2 × 318 кг
- на заканцоўках: 2 × 193 кг
- дадатковыя кропкі для падвеснага абсталяваньня па баках паветразаборніка: 2 × 408 кг
Бомбы:
- карэктуемыя — GBU-10, GBU-12, GBU-15, GBU-22, GBU-24, GBU-27, GBU-31 JDAM
- карэктуемыя касэтныя — CBU-103, CBU-104, CBU-105,
- свабоднападальныя: Mark 82, Mark 83, Mark 84
- Кіравальныя ракеты:
- ракеты «паветра-паветра»: AIM-7, AIM-9, AIM-120, AIM-132, Python 3, Python 4, Derby, Sky Flash, Magic 2
- ракеты «паветра-паверхня»: AGM-65A/B/D/G, AGM-45, AGM-84, AGM-88, AGM-154 JSOW, AGM-158 JASSM, Penguin Mk.3
Дадаткова:
- Гарматныя кантэйнэры: 1 × GPU-5/A з 30 мм гарматай
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads