How to Dismantle an Atomic Bomb

альбом U2 From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

How to Dismantle an Atomic Bomb — адзінаццаты студыйны альбом ірляндзкага гурта U2, афіцыйны рэліз якога прыпаў на 19 лістапада 2004 году. Альбом быў запісаны на лэйблах «Island» ды «Interscope», належных кампаніі «Universal Music». У гэтым альбоме U2 канчаткова вяртаецца да шчырай, чыстай і простай рокавай стылістыкі сваіх першых запісаў ды перамагае прагу да залішніх мэдытатыўна-філязофскіх абагульненьняў. Паводле лідэра гурта Bono, гэты альбом стаўся іх першым рокавым альбомам, шлях да якога склаў адлегласьць у 20 гадоў[1].

Хуткія факты Альбом U2, Храналёгія U2 ...
Remove ads

Склад гурта на пэрыяд запісу альбому

Сьпіс трэкаў

Наступны сьпіс песень пазначаны на вокладцы рэлізу, які распаўсюджваўся ў Беларусі праз «West Records»:

  1. «Vertigo» — 3:13
  2. «Miracle Drug» — 3:54
  3. «Sometimes You Can’t Make It on Your Own» — 5:05
  4. «Love and Peace or Else» — 4:48
  5. «City of Blinding Lights» — 5:46
  6. «All Because of You» — 3:34
  7. «A Man and a Woman» — 4:27
  8. «Crumbs from Your Table» — 4:59
  9. «One Step Closer» — 3:47
  10. «Original of the Species» — 4:34
  11. «Yahweh» — 4:22

У гэтым рэлізе адсутнічае кампазыцыя «Fast Cars» (3:44), якая была выпушчаная ў якасьці бонусу для рынкаў Вялікабрытаніі й Японіі.

Remove ads

Узнагароды

Грэмі 2006:

  • How to Dismantle an Atomic Bomb — альбом году; найлепшы рок-альбом;
  • «Sometimes You Can’t Make It on Your Own» — песьня году; найлепшае вакальнае рок-выкананьне дуэтам ці гуртом;
  • «City of Blinding Lights» — найлепшая рок-песьня.

Варта таксама дадаць, што самотнік «Vertigo» (назва загалоўнай песьні), які быў выпушчаны раней за сам альбом, дастаў на «Грэмі-2005» наступныя ўзнагароды: найлепшая рок-песьня, лепшае рок-выкананьне й найлепшы кліп.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads