M87

эліптычная галяктыка ў сузор’і Вялікай Мядзьведзіхі From Wikipedia, the free encyclopedia

M87
Remove ads

Аб’ект Мэсье M87 (таксама Virgo A або NGC 4486) — эліптычная галяктыка ў сузор’і Вялікай Мядзьведзіхі. Гэта адная з найбуйнейшых і найбольш масіўных галактык у бачным Сусьвеце, якая зьмяшчае некалькі трыльёнаў зорак. У М87 налічваецца блізу 12 000—15 000 сфэрычных скупнасьцяў. Дзеля прыкладу, Млечны шлях складаецца толькі з блізу 150—200 скупнасьцяў. Гэта сьведчыць аб тым, што М87 мела надзвычай актыўнае мінулае і, верагодна, паглынула шмат меншых галактык за сваю гісторыю. М87 выпраменьвае магутнае сьвятло ў розных электрамагнітных спэктрах, ад радыёхваляў да рэнтгенаўскіх прамянёў, таму галяктыка бачная радыётэлескопам дзякуючы свайму моцнаму радыёвыпраменьваньню.

Хуткія факты Зьвесткі назіраньня (эпоха J2000.0), Сузор’е ...

М87 была ўпершыню выяўленая ў 1781 годзе францускім астраномам Шарлем Мэсье. У той час яна ўважалася за простую туманнасьць, бо яшчэ не было вядома, што існуюць іншыя галяктыкі акрамя нашай. М87 знаходзіцца прыкладна на адлегласьці ў 53 мільёнаў сьветлавых гадоў ад нас. Яна ўваходзіць у вялікую групу галяктык пад назвай Скупнасьць Дзевы і ёсьць адной з самых яскравых галяктык у паўночнай частцы скупнасьці. Вакол яе абарочваюцца меншыя галяктыкі-спадарожнікі, гэтак жа, як спадарожнікі абарочваюцца вакол плянэт[10].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads