Mein Land
самотнік і песьня Rammstein (2011) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Mein Land» ([ˈmaɪ̯n ˈlant], зь ням. — «Мая краіна»[К 1]) — дваццаць чацьвёрты самотнік[a] нямецкага NDH-гурта Rammstein. Ён быў выдадзены як першы самотнік са складанкі гурта Made in Germany 1995—2011[8] 11 лістапада 2011 году ў Аўстрыі, Нямеччыне й Швайцарыі; ва ўсім сьвеце — 14 лістапада[9].
Remove ads
Апісаньне
Тэкст валодае правакацыйным патэнцыялам, мы гэта ўсьведамляем. Мы вельмі доўга абмяркоўвалі гэты тэкст <…> Зноў і зноў узьнікалі спрэчкі, ці можна яго няправільна зразумець, бо ён дапускае … шмат інтэрпрэтацыяў.
— Крыстаф Шнайдэр, Official Making Off[10].
Паводле гітарыста Рыхарда Круспэ, першы накід тэксту песьні зьявіўся пасьля таго, як сьпявак Тыль Ліндэман займаўся сэрфінгам на амэрыканскім пляжы, і празь неўстаноўленыя прычыны, трапіў у непрыемнасьці зь мясцовымі «лідарамі»[11]. Паўль Ляндэрс пракамэнтаваў песьню наступным чынам:
Я бачу гэта абсалютна абстрактна: ёсьць чалавек, у якога няма пашпарта <…> і ён прызямляецца дзесьці на Зямлі <…> і ён спрабуе ўвайсьці ў наш сьвет, і яго ніхто не ўпускае. Ён стукаецца ў кожную краіну, і ніхто ня кажа: «заходзь», але ўсе кажуць: «Гэта мая краіна» [Das ist mein Land].
— Паўль Ляндэрс, Official Making Off[10].
Гісторыя рэлізу
Remove ads
Відэакліп
Відэакліп для песьні «Mein Land» быў зьняты 23 траўня 2011 году Юнасам Окерлюндам на ўзьбярэжжы Лос-Анджэлесу, Каліфорнія[12]. Гэта ўжо чацьвёрты кліп, зьняты гэтым рэжысэрам. Прэмʼера кліпу адбылася 11 лістапада на афіцыйным сайце гурта[13][14], працягласьць кліпу — 4 хвіліны 24 сэкунды[12].
У пачатку кліп прадстаўлены як фільм 1960—1970-х гадоў[15], зь нязграбнымі спэцэфэктамі. Дзеяньне кліпу адбываецца нібыта ў 1964 годзе, гурт удзельнічае пляжнай вечарынцы, у стылістыцы таго часу.
У канцы кліпу паказваецца ўжо 2011 год: той жа самы пляж, аднак паказаная сучасная пляжная вечарынка й канцэрт Rammstein зь іхнымі сучаснымі спэцэфэктамі (іскры, агнямёты й выбухі)[15][16]. Удзельнікі гурта размаляваныя корпспэйнтам.
19 лістапада 2011 году гурт выпусьціў вэрсію кліпу «за сцэнай» працягласьцю 30 хвілінаў[17].
Водгукі
Крысьціна Хофман з Die Welt піша, што «новае відэа <…> даволі выразна палітычна чытаецца як крытыка культурнай гегемоніі ЗША. На фоне сьветлага й сонечнага Rammstein стварае цяжкае, суровае й змрочнае, менавіта нямецкае»[18].
Узнагароды
2 студзеня Rammstein былі абвешчаныя пераможцамі прэміі «Відэа году 2011» ад Loudwire Music Awards за кліп на «Mein Land»[19][20]. Іншымі намінантамі былі «Walk» ад Foo Fighters, «Locust» ад Machine Head, «Curl of the Burl» ад Mastodon і «Public Enemy No. 1» ад Megadeth[21][22].
Remove ads
Сьпіс кампазыцыяў
Аўтарамі тэкстаў песьняў і музыкі зьяўляюцца Rammstein.
Чарты
Remove ads
Заўвагі
Асноўныя
Камэнтары
- Слова das Land можа перакладацца на беларускую мову як «краіна», «край» для назоўніка Land з множным лікам die Länder і як «зямля», «глеба», «суша» для слова Land, якое ня мае множнага ліку[6]. Зразумець які варыянт быў выкарыстаны ў назьве песьні можна толькі па назьве ангельскамоўнага рэміксу «My Country», у якім слова country перакладаецца ў першую чаргу як «краіна»[7].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads