Visual Studio
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Visual Studio (бел. зрокавае вывучэньне) — інтэграванае асяродзьдзе распрацоўкі Microsoft, што выпускаецца з красавіка 1995 году. Дазваляе распрацоўваць праграмы пад Windows і вэб-сайты, вэб-дадаткі, вэб-службы ў родным і кіраваным кодах з падтрымкай плятформаў Microsoft Silverlight, Windows API, Windows Forms, Windows Presentation Foundation і Windows Store. Улучае рэдактар зыходнага коду з падтрымкай кантэкстнага(en) аўтадапаўненьня(en) і перапрацоўкі коду(en). Убудаваны адладнік дазваляе выпраўляць зыходны і родны коды. Астатнія ўбудаваныя прылады складаюцца з рэдактара формаў для стварэньня графічнага інтэрфэйсу, вэб-рэдактара, дызайнэра клясаў і дызайнэра схемы базы зьвестак. Дазваляе ствараць і падлучаць дадаткі для падтрымкі кантролю вэрсіяў зыходнага коду (Subversion і Visual SourceSafe), рэдагаваньня і візуальнага праектаваньня коду на прадметна-арыентаваных мовах праграмаваньня і дапаможных прыладаў цыклю распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня (Team Explorer для працы з Team Foundation Server).
Мае ўбудаваную падтрымку моваў праграмаваньня С, C++, C#, F#, VB.NET. Асобнай устаноўкі вымагаюць мовы M, Python і Ruby. Таксама падтрымліваюцца XML/XSLT, HTML/XHTML, JavaScript і CSS. Архітэктура праграмы падтрымлівае дадаткі іншых распрацоўнікаў, што пашыраюць магчымасьці асяродзьдзя распрацоўкі. Найбольш ужываныя зь іх: ReSharper, Visual Assist X, AnkhSVN.
Remove ads
Складнікі
- Visual Basic .NET
- Visual C++
- Visual C#
- Visual F#
- Microsoft SQL Server
Уласьцівасьці выданьняў
Remove ads
Мінуўшчына
Да выхаду 4-ай вэрсіі асяродзьдзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro і SourceSafe пастаўляліся ў якасьці самастойных пакетаў.
Вонкавыя спасылкі
- Вырабы і дадаткі (анг.)
- Падтрымка (анг.)
- Прылады распрацоўкі і мовы (анг.)
- Microsoft паведаміла першыя зьвесткі аб Visual Studio 10 // Беларускія навіны ІТ, 19 верасьня 2008 г. Праверана 16 сакавіка 2014 г.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads