Muzz Buzz
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Muzz Buzz — аўстралійская франчайзінгавая сетка кавярняў, што працуе у фармаце «drive-through».
Remove ads
Гісторыя
Першая кавярня адкрылася ў прыгарадзе Пэрта — Бэльманце (Заходняя Аўстралія) у 2001 годзе. У апошнія гады сетка разьвіваецца імклівымі тэмпамі ў першую чаргу ў прыгарадах Пэрту, штаце Заходняя Аўстралія, а таксама ў іншых рэгіёнах Аўстраліі і за мяжой.
Выхад на рынак іншых правінцыяў Аўстраліі пачаўся ў 2006 годзе — адчыніліся кавярні ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе, Паўднёвай Аўстраліі, Кўінзлэндзе і Вікторыі. Па стане на канец 2010 году «Muzz Buzz» мела ў распараджэньні 37 кавярняў у 4 штатах Аўстраліі.
На міжнародным узроўні франшызы былі прададзеныя ў Беларусь, Турэччыну, краіны Блізкага Ўсходу, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, Малайзію і Сынгапур. Перамовы працягваюцца з кампаніямі з Новай Зэляндыі і Паўночнай Амэрыкі (ЗША і Канада).
У верасьні 2010 году «Muzz Buzz» адкрыла сваё прадстаўніцтва ў Беларусі. Выказваўся намер адчыніць 20 кавярняў у Менску і Менскім раёне ў пэрыяд 2012—2013 гг. Меркавалася, што агульны аб’ём інвэстыцыяў складзе 5,5 млн даляраў ЗША.
Аднак на верасень 2012 году ніводнай кавярні ў Беларусі адчынена не было.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads