No Time to Chill

альбом нямецкага гурту Scooter From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

No Time to Chill (з анг. — «Няма часу расслабляцца») — пяты студыйны альбом нямецкага гурту Scooter, які выйшаў 20 ліпеня 1998 году. Гэта іхні першы альбом у новым складзе, калі аднаго з заснавальнікаў гурту Фэрыса Бюлера зьмяніў Аксэль Кун, таму самі ўдзельнікі назвалі гэтую падзею «пачаткам другой главы».

Хуткія факты Альбом Scooter, Храналёгія Scooter ...
Remove ads

Музыка

Мэлёдыя «How Much Is The Fish» у арыгінале зьяўляецца брэтонскай народнай песьняй «Son ar ghistr», папулярызаваная ў 1970 г. брэтонскім сьпеваком Аланам Стывэлам. У 1976 годзе, пад назвай «Zeven dagen lang» яе выканаў нідэрляндзкі гурт Bots[1], а ў Нямеччыне яна вядома як «Was wollen wir trinken».

У «We Are The Greatest» выкарыстаны мэлёдыі «Street Dance» амэрыканскага гурту Break Machine і «Don’t Stop The Rock» гурту Freestyle[2]. «I Was Made for Lovin’ You» зьяўляецца кавэр-вэрсіяй аднайменнай песьні амэрыканскага рок-гурту KISS[3]. «Eyes Without A Face» — кавэр-вэрсія песьні Білі Айдэла.

«Expecting More From Ratty» («Чакаючы большага ад Ratty») згадвае іншы музычны праект з удзелам удзельнікаў Scooter — Ratty.

Remove ads

Сьпіс кампазыцыяў

  1. Last Warning − 0:56
  2. How Much Is The Fish? − 3:46
  3. We Are The Greatest − 5:08
  4. Call Me Mañana − 3:56
  5. Don't Stop − 3:42
  6. I Was Made for Lovin’ You − 3:34
  7. Frequent Traveller − 3:38
  8. Eyes Without A Face − 3:19
  9. Hands Up! − 4:08
  10. Everything's Borrowed − 5:15
  11. Expecting More From Ratty − 4:12
  12. Time And Space − 4:49

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads