OpenStreetMap

From Wikipedia, the free encyclopedia

OpenStreetMap
Remove ads

OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэньні вольных рэдагуемых мапаў усяго сьвету.

Хуткія факты Слоган, Тып ...

Мапы ствараюцца на аснове зьвестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фатаздымкаў ці з уласнага досьведу. Як растравыя, гэтак і вэктарныя мапы OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.[2]

OpenStreetMap натхнілі сайты кшталту Вікіпэдыі: кожны можа рэдагаваць зьвесткі, падтрымліваецца поўная гісторыя рэдагаваньняў. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх мапы пры дапамозе розных прыстасаваньняў.[3]

Remove ads

Гісторыя

Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 году. У красавіку 2006 была створаная фундацыя, якая па сёньняшні дзень падтрымлівае стварэньне і распаўсюд вольных мапаў. У сьнежні 2006 году Yahoo! пацьвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя мапы Yahoo! у якасьці падложкі падчас стварэньня мапаў OSM.[4]

У студзені 2008 году карыстальнікам была нададзеная магчымасьць загружаць мапы ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж году заснавальнікі абвясьцілі пра атрыманьне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[5]

Remove ads

Карыстальнікі

Паводле зьвестак на жнівень 2008 году, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 году зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[6]

Ня ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. На самой справе, большасьць зьвестак уносіцца меншасьцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 году ўдзельнікаў, прыкладна 10% рабілі ўнёсак кожны месяц.[7]

Remove ads

Стварэньне мапаў

Гісторыя

На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі езьдзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя зьвесткі патраплялі ў базу зьвестак OpenStreetMap. Потым, калі зьявілісь першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Гэтаксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і гэтак далей.

Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя зьвесткі прыдатнымі да канвэртацыі і імпарту ў базу зьвестак праекту.

Камэрцыйныя мапы

Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстаньне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрляндаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.

У сьнежні 2006 году Yahoo! пацьвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстаньне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэньня мапаў OSM, у якасьці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вэктарныя мапы як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах вольных свабодных ліцэнзіяў.[4]

Структура зьвестак

OpenStreetMap па сутнасьці — база зьвестак, якая зьмяшчае некалькі тыпаў запісаў:

  • Вузлы (анг. nodes) — пункты з дакладным геаграфічным месцазнаходжаньнем.
  • Шляхі (анг. ways) — сьпісы пунктаў, якія ствараюць ламаную ці шматкутнікі.
  • Адносіны (анг. relations) — групы пунктаў, шляхоў і іншых зносін, якім надаюцца розныя ўласьцівасьці.
  • Цэтлікі (анг. tags) — пары імя=значэньне, якія надаюцца вузлам, шляхам ці адносінам.
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads