Google Map Maker
супольная картаграфія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мапограф «Гугла» (наркамаўка: Картограф «Гугла»[2]) — закрыты картаграфічны сэрвіс ад амэрыканскага прадпрыемства «Гугл», мэта якога было даць магчымасьць карыстальнікам самім дарабіць мапаграфічную інфармацыю, адсутную, ці ў недакладным выглядзе, на мапах розных краінаў.
Вынікам зьяўляецца праца супольнасьці, што падобнае да іншага мапаграфічнага сэрвісу OpenStreetMap або WikiMapia, але, у адрозьненьне ад OSM, «Гугл» лічыць створаныя супольнасьцю мапы асабістай інтэлектуальнай маёмасьцю.
У выніку, пасьля пацьвярджэньня рэдагаваньняў, унёсак удзельнікаў сэрвісу стае бачным у выглядзе звыклых мапаў на Мапы Гугла і Плянэце Зямля Гугла.
Remove ads
Дасяжнасьць
Па стане на 27 жніўня 2009 году сэрвіс быў даступны для наступных тэрыторыяў (маецца на ўвазе, што можна было рабіць мапы на наступных тэрыторыях):[3]
Сэрвіс даступны не для ўсіх тэрыторыяў з бракам высокаякасных мапаў. Гэтак адбываецца, па большасьці варункаў, з-за браку якасьці фатаздымкаў гэтых тэрыторыяў.
17 жніўня 2009 году даступнай для рэдагаваньняў стала і тэрыторыя Беларусі.[4]
Remove ads
Глядзіце таксама
- OpenStreetMap
- Вікімапія
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads