PST
часавы пояс у Паўночнай Амэрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўночнаамэрыканскі ціхаакіянскі час (па-ангельску: Pacific Time Zone) прытрымліваецца стандартнага часу, але з адставаньнем на 8 гадзін ад Унівэрсальнага каардынаванага часу (UTC-8).
У ЗША і Канадзе гэты час завецца Ціхаакіянскі Час (па-ангельску: Pacific Time (PT)).
Час у гэтым часавым поясе адстае на 1 гадзіну ад часавага поясу Аляскі і на 1 гадзіну апярэджвае Горны час.
У ЗША штаты Вашынгтон і Каліфорнія цалкам знаходзяцца ў гэтым часавым поясе. Практычна ўся Нэвада, за выняткам Заходняга Вэндоверу прытрымліваецца гэтага часу. У дадатак, паўночная частка Айдага і ўвесь Арэгон, за выняткам вялікай часткі Акругі Малхейм, таксама знаходзяцца ў гэтым часавым поясе.
Remove ads
Найважнейшыя гарады, якія знаходзяцца ў гэтым часавым поясе
- Анахайм
- Фрэсна
- Лас-Вэгас
- Лос-Анджэлес
- Оклэнд
- Рына
- Портлэнд (Арэгон)
- Сакрамэнта
- Сан-Дыега
- Сан-Францыска
- Сіетл
- Ванкувэр
- Вікторыя
Глядзіце таксама
- Часавы пас
- Часавы пас Аляскі
- Горны час
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads