Parason

From Wikipedia, the free encyclopedia

Parason
Remove ads

PARASON — беларускі рок-гурт[1].

Хуткія факты Гады, Месца ўтварэньня ...

Гісторыя ўзьнікненьня

Пачатак існаваньню калектыва паклала сустрэча Андрэя Карповіча (экс МЛЫН, Krona, Cherryvata, удзельнік гурта Dreamlin[2]) і Віталя Зыблюка 7 траўня 2003 году. Так узьнік гурт bip. Пасьля зьменаў у складзе, калі да гурта далучыліся Андрэй Восіпчык (экс EXIST, Long Play) і Косьця Крыніцкі ўвосень 2004, узьнікла назва PARASON.

На пытаньне, чаму менавіта «Рarason», гітарыст Віталь Зыблюк зазначыў:

« Назва «Парасон» прыйшла выпадкова й ня зьвязана з звышфілязофскімі тлумачэньнямі. Проста спадабалася й усё. Банальна, але праўда. Можна было б прыдумаць, што мы хаваліся ад восеньскай зьлівы пад вялікім Парасонам, граючы пры гэтым музыку, а потым, зразумеўшы, што менавіта парасон — наш ратаўнік ад усіх бедаў, назвалі так каманду, але гэта ня так. »

generation.by

Першыя творчыя посьпехі, па словах музыкі, зьвязаныя з супрацай над дыскам «Ліцэй: веру ў цябе», а таксама з першым гастрольным турам па Польшчы ў красавіку 2005 году[3].

Remove ads

Ацэнкі

У інтэрвію «Музыкальнай газеце» ў 2006 годзе Алег Вяль, франтмэн «Hair Peace Salon», прызнаваў, что гурт блізкі да яго ў пляне музычнага стылю[4].

Удзел у праектах

  • «Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе» (2004)
  • «Партызанская школа» (2006)

Канцэртная дзейнасьць

  • Першы канцэрт у сёньняшнім складзе адбыўся ў клюбе «Акварыюм» у кастрычніку 2004.
  • Удзельнікі Басовішча 2005[5], пераможцы 2006 і госьці 2007 году.

Склад гурта

  • Віталь Зыблюк — лід-гітара
  • Андрэй «Карп» Карповіч (экс «Млын», удзельнік гурта «Крона») — вакал, гітара
  • Косьця Крыніцкі — бубны
  • Андрэй «Andrew» Восіпчык (экс-«Exist»(пераможца «Басовішча-1999»), экс-«Long Play») — бас
  • Жэня Воўчак («Kriwi») — бэк-вакал[6]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads