Rammstein Stadium Tour

канцэртны тур нямецкага мэталёвага гурта Rammstein (2019—2024) From Wikipedia, the free encyclopedia

Rammstein Stadium Tour
Remove ads

Rammstein Stadium Tour[1][2][3] (па-нямецку: Europa Stadion Tour) — сёмы канцэртны тур нямецкага NDH-гурта Rammstein, пачаткова ў падтрымку іхнага студыйнага альбома бяз назвы 2019 году, затым у падтрымку Zeit у 2022, 2023 і 2024 гадох. Канцэртаў у 2019 годзе — 58.

Хуткія факты Тур, Зьвязаны альбом ...

Тур прайшоў у Нямеччыне, Італіі, Эстоніі, Гішпаніі, Швайцарыі, Даніі, Летуве, Нідэрляндах, Францыі, Вялікабрытаніі, Бэльгіі, Чэхіі, Славаччыне, Люксэмбургу, Вугоршчыне, Аўстрыі, Расеі, Латвіі, Фінляндыі, Партугаліі, Швэцыі, Нарвэгіі й Польшчы. У пэрыяд з 27 траўня 2019 году па 27 верасьня 2020 году плянавалася правесьці 70 канцэртаў у якасьці прамоўшэна для альбома бяз назвы[4][5].

Пазьней было абвешчана пра 11 дадатковых канцэртаў у Канадзе, Мэксыцы й ЗША. Пазьней тур быў скасаваны з-за пандэміі COVID-19[6] і часова перанесены на 2021 год[7], а ў сакавіку 2021 ізноў перанесены, ужо на 2022 год[8].

Да канца 2018 году ў папярэдніх продажах ён сабраў больш за 64 000 000 амэрыканскіх даляраў[9].

У 2023 годзе было абвешчана, што тур пройдзе і ў 2024[10]. Апошні канцэрт тура адбыўся 31 ліпеня 2024 у Гельзэнкірхэне[11].

Remove ads

Падрыхтоўка

2 лістапада 2018 году Rammstein абвясьцілі, што яны зноў адправяцца ў турнэ, з указаньнем дат, на гэты раз на стадыёнах[12]. Разам з гэтым у наступныя дні на каналы гурта ў сацыяльных сетках было загружана некалькі тызераў[13][14][15], якія зьмяшчаюць студыйныя фрагмэнты зь невыдадзенай песьні «Ramm4», якую гурт граў у сваіх нядаўніх турах у 2016—2017 гадох.

Папярэдні продаж квіткоў пачаўся зь 5 лістапада 2018 году й быў даступны шырокай публіцы з 7 лістапада 2018 году. Большасьць месцаў было прададзена за некалькі дзён. У наступныя дні гурт дадаў яшчэ некалькі канцэртаў да аншлагавых мерапрыемстваў, у асноўным на наступны дзень. 10 красавіка 2019 году ў некаторых месцах была даступная абмежаваная колькасьць квіткоў[16] у сувязі з выхадам новага самотніка «Deutschland».

24 чэрвеня 2019 году Rammstein разьмясьцілі на сваіх старонках у сацыяльных сетках тызер (які ўключае назвы гарадоў) у якім гаварылася, што яны працягнуць сваё эўрапейскае стадыённае турнэ ў 2020[17][18][19]. 26 чэрвеня група дадала яшчэ адзін тызер, на гэты раз які расчыняе даты й месцы правядзеньня ў Эўропе, а таксама згадка пра тое, што турнэ па ЗША будзе абвешчана пазьней[20][21][22]. продаж білетаў пачаўся 5 ліпеня. 26 ліпеня 2019 году Rammstein апублікавалі тызерную выяву свайго наступнага выступу ў Вялікабрытаніі ў 2020 годзе, выкарыстоўваючы фатаграфію чагосьці падобнага на майку Валійскага рэгбійнага саюза зь лягатыпам Rammstein, накінутую на некаторыя месцы на стадыёне. Заўзятары выказалі здагадку, што гэта быў стадыён «Прынсыпі» ў Кардыфе. Затым група пацьвердзіла гэта, зрабіўшы афіцыйную заяву, што яны выступяць на стадыёне Кардыфу 14 чэрвеня 2020 году[23]. Гэта будзе іх першае шоў ва Ўэйлзе зь ліпеня 2005 году. Паводле абʼявы, канцэрты, заплянаваныя на 2020 год, не адбудыліся з-за ўспышкі каранавіруса ў 2019—2020 гадох[24], але былі папярэдне перанесены на 2021 год[25], а затым зноў перанесены на 2022 год[26]. 12 траўня 2021 году гурт абвясьціў чатыры дадатковыя канцэрты[27], а таксама перанос амэрыканскіх дат на 2022 год[28][29].

Remove ads

Сцэна

Сцэна ўяўляе сабой двухʼярусную плятформу з мэталу. Большая частка асьвятленьня знаходзіцца ня над сцэнай, а за ёй, на вэртыкальнай пляцоўцы вышынёй у 11 мэтраў. Па цэнтры ззаду разьмяшчаецца вежа вышынёй 36 мэтраў, зь ліфтам, які перасоўваецца экранам і розным асьвятляльным абсталяваньнем.

У цэнтры стадыёна знаходзіцца другая сцэна. Яна ўяўляе сабой куб, з разьмешчанымі на ім двума раялямі й 6 мікрафонамі. Пад сцэнай разьмяшчаюцца розныя тэхнічныя памяшканьні.

Remove ads

Сэтліст 2019 году

Больш інфармацыі №, Назва ...

Сэтліст 2022 году

Больш інфармацыі №, Назва ...

Іншыя песьні:

  1. «Te quiero puta!» (у апошніх трох канцэртах у Мэксыцы)
  2. «Sonne (Piano Version)»/«Haifisch (Haiswing RMX)» (outro)
Remove ads

Сэтліст 2023 году

Thumb
Лягатып тура ў 2023 годзе

Сэтліст на 2023 год[30]:

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Сэтліст 2024 году

Сэтліст стаў вядомы пасьля генэральнай рэпэтыцыі для клюбу LIFAD[32].

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads